Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНаш край

В Озёрковской школе Мостовского района торжественно открыли агрогруппу

В Озёрковской школе Мостовского района торжественно открыли агрогруппу07 октября 2025 — 15:16

У ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа” адбылося ўрачыстае адкрыццё аграгрупы.

Сёння вучні старэйшых классаў імкнуцца своечасова вызначыцца з будучай прафесіяй. Таму ў школах адкрываюцца профільныя групы, каб дапамагчы выпускнікам азнаёміцца з асаблівасцямі абранай спецыяльнасці, выдатна падрыхтавацца да ўступных іспытаў і прайсці першую практыку ў мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве.

Трэба адзначыць, што ў Азёркаўскай школе аграрныя группы існуюць з 2022 года і карыстаюцца попытам у вучняў і бацькоў. Напрыклад, 75% выпускнікоў мінулага навучальнага года паступілі на аграрныя спецыяльнасці, з іх палова ва УА “Гродзенскі аграрны ўніверсітэт”.

Сярод пачэсных гасцей падчас адкрыцця прысутнічалі дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, дацэнт, кандыдат сельскагаспадарчых навук Віктар Паплеўка, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Раман Рублік, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Каўшовік, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Венская, дырэктар КСУП “Азяранскі” Станіслаў Зянкевіч і яго намеснік Людміла Васілеўская, старшыня Курылавіцкага сельсавета Сяргей Каспяровіч.

– Агульная праца па падрыхтоўцы выпускнікоў да ўдалага старту ў прафесію, да якой далучыліся бацькі, кіраўніцтва раёна і мясцовай гаспадаркі, дае плён: нашы вучні з’яўляюцца канкурэнтаздольнымі на рынку абітурыентаў. Аб гэтым сведчаць лічбы паступлення мінулага года,  – падкрэсліла дырэктар школы Валянціна Мармыш. – Спадзяёмся, што мы дапамаглі выбраць не толькі спецыяльнасць, але і стаць шчаслівымі ад адчування сваёй  значнасці і магчымасці рэалізацыі сваіх здольнасцей.

На галоўнай сцэне школы вучні 10-га класа ўрачыста прайшлі  цырымонію пасвячэння ў агарарыі, прынялі клятву і паабяцалі годна прадоўжыць справу сваіх бацькоў, хто сёння працуе ў сельскай гаспадарцы і гарантуе кожнаму наяўнасць прадуктаў харчавання. Адметныя значкі і пасведчанні ім уручылі пачэсныя госці.

Павіншаваў вучняў і іх бацькоў Раман Рублік:

Аб перавагах навучання ў аграрных групах расказаў Віктар Паплеўка. Таксама ён прапанаваў вучням удзельнічаць ва ўніверсітэцкіх алімпіядах, якія даюць магчымасць датэрмінова стаць студэнтамі альбо атрымаць мэтавую заяўку. Ён прывёз і падарункі вучням – кнігі, якія стануць асновай для атрымання неабходных ведаў.

Асабліва кранальна прагучалі словы класнага кіраўніка Таццяны Галавач, якая параіла імкнуцца да ведаў, развіваць свае здольнасці, пакараць аграрныя гарызонты:

Напрыканцы вучні скарысталіся магчымасцю задаць асабістыя пытанні Раману Рубліку і Віктару Паплеўка.

Ірына БОЧКО

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио