Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумКультураНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордитьсяГод качестваГод качества

В отделе традиционного искусства и ремёсел Мостовского РЦК открылась выставка

В отделе традиционного искусства и ремёсел Мостовского РЦК открылась  выставка14 июня 2024 — 11:02

У аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага РЦК адчыніла свае дзверы выстава,  прысвечаная святкаванню Купалля. На выставе прадстаўлены творы мастачкі Ірыны Вашкевіч і майстра выцінанкі Дар’і Шафак.

Ёсць у беларускім календары свята, якое ўшаноўваецца жыхарамі краіны. Гаворка, безумоўна, пра Купалле, эпіцэнтр летніх святаў ва ўсходніх славян. Менавіта гэтая тэма стала цэнтральнай у творчаці гасцей з Лідскага раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры.

З гісторыяй гэтага свята, а таксама чаму менавіта Купалле стала тэмай карцін, прысутных пазнаёміла Ірына Вашкевіч. Яе аповед пра свята суправаджаўся пытаннямі да выхаванцаў аздараўленчых лагераў горада, якія сталі гасцямі выставы. Трэба адзначыць, што калі дзеці і ведаюць пра Купалле, традыцыі і святкаванне ў сёняшні час, то глыбокі гістарычны сэнс, а таксама абрады для іх сталі цікавым адкрыццём. 

– Уменне заўважаць прыгажосць у самых простых рэчах, натхняцца нашай прыродай, меладычнасцю роднай мовы, культурнымі традыцыямі сваёй зямлі – усё гэта невычэрпная крыніца для маёй творчасці, – падкрэсліла Ірына.

Мастачка раскрыла таксама свой “сакрэт” з’яўлення сюжэтаў на палотнах. Спачатку на палатне з’яўляецца фон і толькі потым  выявы людзей, а таксама прыродныя матывы.

– Я даю масляным фарбам расцячыся па палатне. І толькі праз некаторы час зноў вяртаюся да карціны. Уважліва ўглядаюся ў кожны завіток, кожную павуцінку – і яны мяне натхняюць на сюжэт, – распавяла Ірына Вашкевіч.

Для гасцей  выставы Ірына прадставіла калекцыю палотнаў у тэхніцы маслянога жывапісу, зачытвала асабістыя вершы, а таксама разам з калегай паказала невялічкую тэатралізаваную імпрэзу ў стылі батлейкі. 

Дарослая і дзіцячая аўдыторыя з вялікай увагай і цікавасцю сачыла за прыгодамі галоўных герояў п'есы, якія не паслухаліся багоў і парушылі ўсе забароны. Вясёлая музыка ў народных матывах і цікавыя персанажы нікога не пакінулі абыякавымі. Падчас прадстаўлення ў зале панавала цішыня, а скончылася ўсё ўдзячнымі апладысментамі.

Ірына БОЧКО

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио