![В Мире пройдет виртуальный книжный фестиваль](/ru/files/news/image/684/0/1590859503.jpg)
Фестываль «Кнiжныя сустрэчы ў Мiрскiм замку», якi пройдзе ў музеi «Замкавы комплекс «Мiр» 20 чэрвеня ў фармаце анлайн‑рэжыма, уключае цэлы шэраг прэзентацый, круглых сталоў i выставак.
Адна з ix — «Беларускi экслiбрыс: ад БССР да незалежнай Беларусi». Расказвае даследчык айчыннага экслiбрыса мастацтвазнаўца Ала Змiева:
![2e6fee3aac473f45844659f2b32655fa.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/dba/dba878ccd9ec11ab6bbc546417baf17b.jpg)
— Як шмат кнiжных знакаў будзе прадстаўлена на выстаўцы?
— Роўна 100! Гэта i працы Анатоля Тычыны, Яўгена Цiхановiча, Арлена Кашкурэвiча, Георгiя Паплаўскага, Мiкалая Лазавога, Мiколы Селешчука, Мiколы Рыжага, Уладзiмiра i Мiхаiла Басалыгаў, Генадзя Грака, Уладзiмiра Правiдохiна…
— Уражлiвы збор iмёнаў!..
— А дадайце да iх яшчэ i Юрыя Якавенку, Рамана Сустава, Вольгу Крупянкову, Таццяну Сiплевiч, Ганну Цiханаву! Эстампы выкананы ў розных графiчных тэхнiках: афорт, лiтаграфiя, ксiлаграфiя, лiнагравюра. Творы, якiя прыедуць у Мiр агульнай экспазiцыяй, — з розных прыватных калекцый. У тым лiку — з калекцыi вядомага беларускага збiральнiка экслiбрысаў Алега Судлянкова. На выстаўцы мы пакажам i айчынныя кнiжныя выданнi, якiя прысвечаны беларускаму экслiбрысу.
Нагадаем, што фестываль «Кнiжныя сустрэчы ў Мiрскiм замку», якi быў заснаваны ў 2019 годзе, праводзiцца Мiнiстэрствам iнфармацыi i Мiнiстэрствам культуры пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама i Карэлiцкага райвыканкама.
![a17eace7b12bc03631046d2da8be7f69.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/90c/90c69164122b88521dafcb94a7f8c462.jpg)
— Мне бачыцца, што такое свята стане добрай традыцыяй на Гродзеншчыне, — разважае дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мiр» Аляксандр Лойка. — З Мiрам i яго ваколiцамi звязаны цiкавыя з’явы гiсторыi беларускай культуры. Карэлiччыну можна смела называць лiтаратурным, мастацкiм гняздом Беларусi. Тут выпеставаўся талент народнага пiсьменнiка Беларусi Янкi Брыля. Адсюль легендарны лiтаратуразнаўца i партызан Уладзiмiр Калеснiк. Непадалёк — Стаўбцоўшчына, авеяная iмем народнага Песняра Беларусi Якуба Коласа.
Сярод тых, хто спрычынiўся да арганiзацыi першага фестываля ў 2019 годзе, — Вiктар Лiсковiч, старшыня Пастаяннай камiсii па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
![e460b47572b449ed205196905d4413ff.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/22a/22ad9c54330a340831d763d86eb53166.jpg)
— Мы выпусцiлi на Гродзеншчыне цэлую серыю асветнiцкiх выданняў, якiя паказваюць сацыяльнае, эканамiчнае развiццё краю, чалавека працы ва ўсёй яго красе, — дзелiцца развагамi Вiктар Андрэевiч. — I прыемна, што радзiмазнаўчае кнiжнае свята звязана з Мiрам, Карэлiччынай, Гродзеншчынай. Ведаю, што i праект «У пошуках страчанага» лаўрэата прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзiмiра Лiхадзедава будзе прэзентаваны на фестывалi. А як жа iначай? Гродзенцы падтрымалi збiральнiка, краязнаўцу i выдалi яго альбомы, якiя праз старыя паштоўкi расказваюць пра Слонiм, Гродна, Навагрудак, Смаргонь.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад