Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

На святочнай лінейцы у Гудзевіцкай сярэдняй школе было шмат віншаванняў, пажаданняў і ўзнагарод

В Гудевичской школе прошла торжественная линейка02 сентября 2024 — 17:30

У Гудзевіцкай сярэдняй школе на лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года, многія вучні атрымалі узнагароды.

На лінейку у школу прыбылі ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Іна Балтрукевіч, старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама Палойка, настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы айцец Мікалай, намеснік дырэктара ЗАТ “Гудзевічы” Марыя Палубятка і іншыя.

Права узняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца лепшым вучням школы ‒ адзінаццацікласнікам Уладзіславу Кузьміцкаму, Марыі Шчарбіна і Яўгену Серыку.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік.

‒ Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў жадаю вам паспяховага навучальнага года, – сказала Марына Осіпаўна. – Адукацыі ў нашай краіне ўдзяляецца вельмі вялікая ўвага. У раёне прыкладзены усе намаганні, каб падрыхтаваць належным чынам усе ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Зараз кожная школа гатова прыняць сваіх вучняў.

Марына Осіпаўна пажадала поспехаў усім вучням, бацькам і настаўнікам, а таксама нядаўна прызначанаму дырэктару школы.

Шчыра павіншавала ўдзельнікаў лінейкі з Днём ведаў намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Іна Балтрукевіч.

‒ Выказваю словы шчырай ўдзячнасці калектыву школы за выдатную падрыхтоўку да новага навучальнага года, – сказала яна. – Дзякуй вам за працу, любоў да дзяцей, за вернасць прафесіі. Жадаю усім вучням паспяхова закончыць навучальны год.

Іна Уладзіміраўна ўручыла ўзнагароды пераможцам абласной алімпіяды Еве Занеўскай і Арцёму Маляўка.

Дырэктар школы Валянціна Пабежка з пажаданнямі шчаслівай вучобы звярнулася да першакласнікаў,  пажадала з гонарам завяршыць навучанне ў школе будучым выпускнікам, а ўсім вучням і настаўнікам ‒ плённай працы ў Год якасці.

Намеснік дырэктара ЗАТ “Гудзевічы” Марыя Палубятка падзякавала ўсім вучням школы, хто працаваў на жніве, прымаў удзел у віншаваннях перадавікоў сельгаспрадпрыемства ў полі і на Дажынках, уручыла ім прэміі.

Малітоўна і з добрым словам звярнуўся да ўсіх удзельнікаў урачыстасці настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы айцец Мікалай.

Са сваімі віншаваннямі і наказам да першакласнікаў звярнуліся адзінаццацікласнікі.

Настаўніца Святлана Траццяк і яе падапечныя першакласнікі павіншавалі ўсіх удзельнікаў школьнай лінейкі з пачаткам новага навучальнага года.

Па даўняй традыцыі ён пачынаецца з першага званка. Гонар яго даць быў прадстаўлены лепшым вучням школы адзінаццацікласнікасм Ганне Насенка і Данілу Урбановічу, а таксама вучаніцы першага класа Злаце Цынкус.

Затым пачаліся ўрокі.

 

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио