Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньСоциумКультураБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордитьсяГод качестваГод качества

В аг. Большие Озёрки прошёл праздник «Па сцежках спадчыны»

В аг. Большие Озёрки прошёл праздник «Па сцежках спадчыны»25 мая 2024 — 20:25

Традыцыйнае свята «Па сцежках спадчыны» адбылося ў аг. Вялікія Азёркі.

У суботу аграгарадок вітаў не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з усяго Мастоўскага раёна і нават з іншых раёнаў Гродзеншчыны. Сюды завіталі аматары танцаў, якія любяць збірацца разам каб весела і пазнавальна правесці вольны час. Сярод іх былі не проста аматары, а самыя сапраўдныя прыхільнікі народных танцаў, творчыя калектывы, якія сваімі непаўторнымі сцэнічнымі нумарамі папулярызуюць гістарычную і культурную спадчыну беларускага народа.

Прадэманстраваць свой варыянт кадрылі прыехалі: фальклорны танцавальны калектыў “Спадчына”  ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, народны тэатр-студыя гульні “Ваўкавыскія забавы” ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, узорны танцавальны ансамбль “Зальвяначка” ДУК “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў”, узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору, дзіцячы фальклорны калектыў “Крынічка” сельскага клуба “Азёркі”.  Усе гэтыя калектывы неаднаразова станавіліся пераможцамі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў і фестываляў. “Танцуем па-даўнейшаму”, “Купалле”, “Александрыя збірае сяброў, “Панямоння жыватворныя крыніцы” і гэта толькі невялікі пералік тых форумаў, дзе былі заваяваны дыпломы вышэйшага гатунку. Столькі талентаў яшчэ не бачылі Вялікія Азёркі!

Прывітальнае слова прагучала ад намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкама Марыны Давыдзік.

– Гэта не проста свята танца, гэта свята нашай беларускасці. Нездарма яно носіць назву “Па сцежках спадчыны”. Усе сцежкі, якія натоптаны па нашай зямлі, ці яны ўздоўж поля, ці па лесе, ці ў горадзе, ці па вёсках, яны заўсёды вядуць нас да галоўнага – да нашага роднага дома. Мы вядзем па іх нашых дзяцей да дарослага жыцця, а потым сустракаем ля роднага парога. Дзякуй усім творчым калектывам за тое, што яны захоўваюць беларускія танцавальныя традыцыі, – сказала Марына Восіпаўна.

На свята завітала і намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч, якая таксама выказала словы ўдзячнасці творчым калектывам:

– Хачу сказаць словы ўдзячнасці нашым носьбітам народнай культуры, якія захоўваюць традыцыі і перадаюць іх наступным пакаленням. 24 элементы традыцый унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Я задаволена, што наша моладзь, якая сёння прысутніцае тут, захоўвае гэтыя народныя традыцыі. Гэта значыць, што бацькоўскія сцежкі ніколі не зарастуць, – падкрэсліла Наталля  Іосіфаўна.

Свята “Па сцежках спадчыны” адкрыла каляндар брэндавых святаў Мастоўшчыны. Перад прысутнымі адбылося дэфіле-прэзентацыя мерапрыемстаў, падчас якога  артысты пранеслі сімвалы брэндаў.

Вядома, што Гродзеншчына славіцца разнастайнасцю і ўнікальнасцю сваіх кадрыляў. Падчас свята ў прысутных была магчымасць не толькі пабацыць, але і навучыцца разнастайным відам кадрыляў. Творчыя калектывы з іншых раёнаў прадэманстравалі свой танец, які адрозніваецца ад іншых не толькі колькасцю пар, але і назвамі элементаў, а таксама іх выкананнем. Дэмбраўская кадрыля, Грабаўская кадрыля, Тадараўская кадрыля, Полька-круцёлка, Загорская кадрыля, Па-полька… Колькі танцаў закружылі ў сваім карагодзе ўсіх прысутных. І дарослыя, і дзеці, і жанчыны, і мужчыны – усе весела танчылі пад бадзёрую музыку. А скончыліся танцы кадрыляй сяброўства “Танцуем разам”.

Не толькі танцамі вабіла свята. У аграгарадку бойка шоў гандаль. Кожны мог набыць для сябе, або ў падарунак упрыгожванні, цацкі, прысмакі. Дзеці з задавальненем асвойвалі батут, цікавыя гульні ад прадстаўнікоў раённай бібліятэкі. А колькі жадаючых было нанесці аквагрым – неабходна было займаць чаргу.

Песні, танцы, жарты – усё гэта гучала без перапынку падчас свята. Напрыканцы загадчык сектара культуры Мастоўскага райвынкама Анастасія Палуйчык уручыла творчым калектывам Падзякі.

Прыемна адзначыць, што сёння гэты вясёлы танец перадаецца ад старэшага пакалення маладому. Гэта значыць, што мы з павагай адносімся да нашай гісторыі і культуры, мы зберагаем наш самы вялікі скарб – памяць аб жыцці нашых продкаў, любоў да Радзімы. У нашых сэрцах назаўсёды застаюцца матуліны спевы, побытавыя танцы, сцежкі роднай старонкі.

Ірына БОЧКО

Фото автора

Врезка:

Танцавальны стыль “Котчынская кадрыля” ў 2010 годзе быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як узор нематэрыяльнай культуры.



Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио