Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваГод исторической памятиГод исторической памятиНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Уз’яднанне: погляд праз гады. Гістарычны экскурс ад гісторыка Уладзіміра Ягорычава

Уз’яднанне: погляд праз гады. Гістарычны экскурс ад гісторыка Уладзіміра Ягорычава08 сентября 2021 — 09:15

Уз’яднанне беларускага і ўкраінскага народаў у адзіных савецкіх рэспубліках з радасцю віталі не толькі беларускі і ўкраінскі народы, але і ўсе народы Савецкага Саюза, працоўныя Польшчы і іншых краін, бо гэты гістарычны акт ліквідаваў навязаную імперыялізмам беларускаму, украінскаму і польскаму народам несправядлівасць, абцяжарваючую з'яднанне іх сіл у барацьбе супраць прыгнёту і эксплуатацыі.

Савецкія людзі, выхаваныя на ленінскіх ідэях дружбы народаў, пралетарскага інтэрнацыяналізму, аказвалі працоўным заходніх абласцей усебаковую братнюю дапамогу ў хутчэйшым развіцці эканомікі і культуры, у будаўніцтве новага грамадства. З усіх канцоў краіны – з Масквы, Ленінграда, Мінска, Гомеля, Віцебска, гарадоў Сібіры і Урала і іншых прамысловых цэнтраў – пастаўлялі машыны, станкі, рухавікі, сыравіну і г.д. У заходнія вобласці Беларусі накіроўваліся высокакваліфікаваныя кадры для розных галін народнай гаспадаркі і культуры: інжынерна-тэхнічныя работнікі, настаўнікі, урачы, аграномы і іншыя спецыялісты.

Партыйныя і прафсаюзныя арганізацыі рэспублікі ўзначалілі барацьбу рабочых за паспяховае выкананне плана трэцяй пяцігодкі. Ужо праз год пасля ўз’яднання прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў заходніх абласцей БССР узрасла ў 2-3 разы ў параўнанні з 1938 годам. На працягу сямі месяцаў быў адноўлены і рэканструяваны Днепра-Бугскі канал працягласцю  202 км, які на працягу 20 гадоў беспаспяхова  спрабаваў аднавіць урад буржуазна-памешчыцкай Польшчы.

Збылася векавая мара сялян аб зямлі. Беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі з рук Савецкай улады звыш мільёна гектараў зямлі, якая належала раней памешчыкам, асаднікам і кулакам. Усе віды запазычанасці сялян польскай дзяржаве былі скасаваны. Да Вялікай Айчыннай вайны ў заходніх абласцях было створана 1115 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 48 950 сялянскіх двароў, 101 машынна-трактарная станцыя з 950 трактарамі і вялікай кольскасцю іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Было таксама арганізавана 28 саўгасаў.

Пасля ўз’яднання ў заходніх абласцях пачалося шырокае культурнае будаўніцтва. Ужо ў 1940 годзе тут працавала 5649 сярэдніх, сямігадовых і пачатковых школ, 4 інстытуты, 12 тэхнікумаў, ва ўсіх абласцях і раёнах выходзілі газеты. Дзейнічала пяць драматычных тэатраў і 100 кінатэатраў. Была звернута ўвага і на дарослых, якія не валодалі граматай. У школах для непісьменных і малапісьменных у пачатку 1941 года займалася амаль 170 тысяч чалавек.

У трэцяй пяцігодцы вялікая работа праводзілася па паляпшэнні здароўя працоўных У гарадах, райцэнтрах і  вёсках адкрываліся медыцынскія ўстановы. Урачэбная сетка рэспублікі на пачатак 1941 года налічвала каля 8 тысяч медыцынскіх устаноў.

На 1 студзеня 1941 года ў Беларусі налічвалася 27,7 тысячы спецыялістаў з вышэйшай і 59,9 тысячы з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. У рэспубліцы было больш як 50 навукова-даследчых устаноў, у якіх працавала 2227 навуковых работнікаў.

Гэтыя і іншыя поспехі ў жыцці насельніцтва Заходняй Беларусі сталі магчымымі, дзякуючы уз’яднанню беларускай нацыі і ўсяго беларускага народа, якое адбылося ў верасні 1939 года.

Аднак нядоўга давялося мірна працаваць уз’яднанаму народу: пачалася Вялікая Айчынная вайна. Па закліку Камуністычнай партыі на абарону сваёй Радзімы, сацыялістычных заваёў, улады працоўных падняліся ўсе народы Савецкай краіны.

Мужна змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў беларускі народ, ён унёс дастойны ўклад у агульную перамогу над ворагам. За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі знішчылі і паранілі каля 500 тысяч гітлераўцаў, разграмілі 948 штабоў і гарнізонаў, знішчылі 18 700 аўтамабіляў, спалілі і разбурылі 819 чыгуначных і 4710 дарожных мастоў, пашкодзілі 300 тысяч чыгуначных рэек.

За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, звыш 300 тысяч воінаў-беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, 441 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Сёння беларускі народ упэўнена ідзе па выбраным шляху. Гістарычныя падзеі ўсяляюць упэўненасць у тым, што мы здолеем дабіцца новых перамог на сучасным этапе развіцця Беларусі.

Уладзімір Ягорычаў,

дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио