Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноПроисшествия и безопасностьПравопорядок

УУС Гродзенскага аблвыканкама: "Калядныя святы прайшлі ў міры і спакоі"

УУС Гродзенскага аблвыканкама: 'Калядныя святы прайшлі ў міры і спакоі'28 декабря 2020 — 15:44

Міліцыя Гродзеншчыны шчыра дзякуе жыхарам рэгіёна, якія праявілі ў мінулыя выхадныя дні разважлівасць, памяркоўнасць і дабрыню.

І не паддаліся на заклікі асобных дэструктыўных тэлеграм-каналаў, якія, нягледзячы на светлае і радаснае свята, заклікалі да ўдзелу ў пратэстах і парушэння грамадскага парадку. Нічога з гэтага не выйшла. Вы неверагодныя!


У той жа час органы ўнутраных спраў выканалі свае абавязкі па прызначэнні ў поўным аб'ёме. Забяспечана ахова грамадскага парадку і бяспека грамадзян, у тым ліку і ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў. У поўным аб'ёме арганізаваны вышук асоб, якія маюць дачыненне да злачынстваў, забяспечана бяспека дарожнага руху.

У Скідзелі затрымана дзяўчына, якая фарбай размалёўвала прыпынкі грамадскага транспарту і сцены, гэтым самым апаганьваючы іх і наносячы шкоду маёмасці. Усе малюнкі і надпісы тычыліся апошніх падзей у краіне. А ў Слоніме затрыманы чацвёра мясцовых жыхароў, якія яшчэ ў кастрычніку на аўтадарозе падпалілі аўтамабільныя шыны, тым самым стварыўшы пагрозу бяспецы дарожнага руху. Гэтым фактам будзе дадзена прававая ацэнка.

Наперадзе апошні тыдзень адыходзячага года. Правядзіце яго са сваімі роднымі ў атмасферы спакою, любові і разважлівасці. І рабіце так, як вам падказвае ваша сэрца.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио