Больш за 70 гадоў таму назад адгучалі апошнія стрэлы Вялікай Айчыннай вайны. Але мы і зараз успамінаем яе з вялікім болем і смуткам. Чаму? Напэўна таму, что няма на Беларусі сям’і, якой бы яна не кранула. Смерць, пакута, страта – гэта нязменнае мінулае кожнага беларуса. Аб сваім удзеле ў вызваленні роднай краіны нам расказаў былы партызан Міхаіл Іосіфавіч Дзедавец.
Міхась нарадзіўся 1 студзеня 1920 года ў невялікай вёсачцы Рэцімля на Навагрудчыне. Там ён скончыў школу на добрыя адзнакі. Бацькі – сяляне, адметныя сваёй працавітасцю. Дзяцінства было цяжкае, не хапала ежы і вопрадкі. Але як вялікі аптыміст, ён захапляўся дзіўнай прыродай: возера, лес, рыбалка. Гэта ў вольны час. У астатні – праца. У вялікай сям’і было восем дзяцей і трэба было дапамагаць бацькам. Маленькім дзесяцігадовым хлопчыкам асвоіў першую прафесію – пастух. Ён пасвіў скаціну, а пасля працаваў батраком у мясцовых кулакоў.
Вайна пачалася, калі Міхасю было 20 гадоў. Ужо 4 ліпеня 1941 г. Навагрудак быў акупіраваны немцамі. З першых дзён немцы ўстанавілі свой жорсткі парадак. У гэты час на Навагрудчыне пачалі стварацца партызанскія атрады, якія развярнулі актыўную баявую дзейнасць. Налётамі на гарнізоны, органы ўпраўлення і гаспадарчыя аб’екты акупантаў, дыверсіямі на чыгуначных і шасэйных дарогах, лініях сувязі, нечаканымі ўдарамі яны наносілі значны ўрон ворагу. Атрад імя Варашылава ўваходзіў у склад партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага.
Атрад ім. Варашылава прымаў удзел у разгроме паліцэйскіх гарнізонаў, вёў рэльсавую вайну супраць гітлераўцаў. У адным з такіх баёў геройскі загінула дваюрадная сястра Міхаіла Іосіфавіча Сячко Людміла. Зараз ёй устаноўлены памятнік у Любчы.
– Добра памятаю адзін з баёў за Любчу, – ціха кажа Міхаіл Іосіфавіч. – Партызанская брыгада імя Дзяржынскага сіламі пяці атрадаў зрабіла баявы рэйд па ліквідацыі нямецка-паліцайскіх гарнізонаў у Вераскове і Любчы ў Навагрудскім раёне. Такі смелы ўдар партызан вызначыў перавагу сіл народных мсціўцаў. Не вытрымаўшы рашучага націску, гарнізон ворага капітуляваўся. У палон тады ўзялі 206 чалавек. Засталіся трафеі: мінамёт, ручныя кулямёты, аўтаматы, шмат харчавання.
Такімі тэмпамі, 3 ліпеня 1944 г. райцэнтр Любча быў вызвалены. На будынку райкама – штабе брыгады – узвіваўся чырвоны сцяг.
Жыхары сустрэлі вызваліцеляў з захапленнем і вялікай радасцю.
– Яны запрашалі нас дадому, частавалі. Памятаю таксама, як у будынку школы граў гармонік.
Але гэта была яшчэ не перамога. Раніцай 6 ліпеня 1944 г. ворагі паўкальцом атачылі Любчу і пачалі наступленне. Міхаіл з камандзірам групы спецыяльнага прызначэння Іванам Малуха і разведчыкам Паўлам Курапатам выявілі на падыходзе да вёскі Ачукевічы нямецкія танкі і бронемашыны. Паведалі аб гэтым у штаб – занялі абарону. Але снарадаў і мін не хапала. Нягледзячы на вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, вораг насядаў, імкнуўся прарваць лінію абароны і вырвацца да пераправы праз Нёман. Раніцай 8 ліпеня партызанскія брыгады і наступаючыя часці Чырвонай арміі выбілі захопнікаў і ўвайшлі ў Любчу.
Міхаіл Іосіфавіч адразу быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, ваяваў на 3-ем Беларускім фронце ў складзе 184-ай стралковай дывізіі Чырвонасцяжнага штурмовога знішчальнага (істребітельном?) батальона. Мае баявыя ўзнагароды – ордэн Айчыннай вайны 1 ст., медалі “За мужнасць”, “За ўзяцце Кенігсбергу”, “За пабеду над Германіяй”, шмат юбілейных медалёў.
У верасні 1945 года смерць прайшла побач з Міхаілам – ён быў цяжка паранены ў спіну. Пабеду сустрэў у шпіталі на тэрыторыы Германіі, добра памятае гэты светлы і шчаслівы дзень. Нягледзячы на добры і старанны догляд за параненымі, лячэнне працягвалася больш за год, і ў маі 1946 года Міхаіл Іосіфавіч вярнуўся дадому.
Зараз ён жыве сярод вялікай сям’і – траіх дзяцей, пяці ўнукаў і сямі праўнукаў. За ім даглядае дачка Таісіяй. 1 студзеня 2020 г. Міхаіл Іосіфавіч адзначыць вялікае свята – 100-гадовы юбілей. Так пажадаем жа моцнага здароўя герою і вызваліцелю.
І. СЕРАБРОЎСКАЯ
Здымкі з асабістага архіва
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад