Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Усе замкі да нас у госці

Усе замкі да нас у госці31 августа 2016 — 15:41

1 верасня 2016 года ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” адбудзецца адкрыццё выставы “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII ст. па матэрыялах археалагічных да-следаванняў”.

У сярэднія вякі Беларусь называлі «краінай замкаў». Яшчэ і дагэтуль старадаўнія абарончыя комплексы здзіўляюць сваёй магутнасцю, паважнасцю, велічнасцю. Унікальная магчымасць даведацца аб гісторыі замкаў нашай вобласці з'явілася ў мастаўчан і гасцей горада.      1 верасня 2016 года ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” адбудзецца адкрыццё выставы “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў”, прадастаўленай Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем. Гэтая выстава, на падставе археалагічных знаходак, знаёміць з пакінутай матэрыяльнай спадчынай замкаў Гродзеншчыны: Лідскага, Гродзенскага, Навагрудскага, Мірскага, Крэўскага і іншых. Калі вы цікавіцеся гісторыяй і культурай Панямоння, асаблівасцямі архітэктуры мінулага – далучайцеся!

Выстава ў музеі будзе экспанавацца да 31 кастрычніка 2016 года!

М. ЖВІРБЛЯ,
навуковы супрацоўнік УК “Мастоўскі дзяржаўны  музей “Лес і чалавек”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио