Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Урок дабрыні

Урок дабрыні19 декабря 2017 — 13:22

 

Некаторыя людзі, не сакрэт, пры сустрэчы з інвалідамі адчуваюць сябе няёмка, збянтэжана. Як ім пераступіць нейкі псіхалагічны бар’ер? Выйсце ёсць. Трэба часцей гаварыць аб гэтым, пісаць, наладжваць зносіны з людзьмі, запрашаць іх у госці.


Таму ў Мілявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў Урок дабрыні “Побач з намі людзі з абмежаванымі магчымасцямі”, якія страцілі здароўе. Мэтай мерапрыемства была спроба звярнуць увагу на людзей, якія страцілі здароўе, на адаптацыю іх у соцыуме пасля жыццёвых цяжкасцей і хвароб, а таксама выхаванне маральных якасцей і ўстойлівых жыццёвых прынцыпаў у навучэнцаў. Падрыхтавала і правяла Урок дабрыні класны кіраўнік 10 класа Вера Уладзіміраўна Пашкевіч. Сярод іншых падзей і мерапрыемстваў гэта вызначалася значнасцю і змястоўнасцю.


На гэтым уроку былі паказаны відэаматэрыялы пра Ніка Вуйчыча – матыватара, чалавека-легенду, прыклад стойкасці і жыццялюбства. Наўрад ці знойдзецца хоць адзін чалавек на свеце, які б не чуў пра яго, але сённяшняя сустрэча дала магчымасць дзецям яшчэ раз у крузе аднакласнікаў зрабіць вывады, паказаць талерантнасць, задумацца над сваімі поглядамі і паводзінамі.
Таксама на мерапрыемстве гучалі імёны лётчыка Марэсьева, спявачкі Дзіяны Гурской, трыццаць другога прэзідэнта ЗША Рузвельта, артыста Дзікуля, кампазітара Бетховена, вучонага Хокінга, празорцы Вангі, хлопчыка Данілы Плужнікава, імёны многіх паралімпійцаў, і ўсе яны выклікалі не спагаду, а захапленне, добрую зайздрасць і гонар. Яны – прыклад здаровым людзям, як трэба верыць у сябе, адкрываць схаваныя магчымасці, развіваць талент.


Акрамя вядомых асоб, мы ўспомнілі і аб тых людзях з абмежаванымі магчымасцямі, якія жывуць побач з намі, звычайных, простых. Сярод іх ёсць і вучні нашай школы. І па тым, як аднакласнікі і настаўнікі адносяцца да іх, можна меркаваць, што ў нас здаровыя душы, правільныя жыццёвыя ўстаноўкі.


У канцы мерапрыемства адбылося бурнае абмеркаванне пытання “Людзі з абмежаванымі магчымасцямі – другія ці не?” З усіх прапанаваных варыянтаў адказаў найбольшую падтрымку атрымалі меркаванні “Яны – такія ж, як мы” і “Яны – лепшыя, чым мы”.
Хочам пажадаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі жыцця без болю, фізічнага і душэўнага, веры ў сябе, цікавага занятку, спагадлівых родных!

Л. Кіслая,
намеснік дырэктара
ДУА “Мілявіцкі
вучэбна-педагагічны комплекс д/с – СШ”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио