Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Урачыстасці ў Курылавічах і Галубах

Урачыстасці ў Курылавічах і Галубах01 июля 2018 — 21:08

Курылавіцкі сельсавет, дзе знаходзіцца Ліпічанская пушча,-- асаблівы куток нашай Мастоўшчыны. Тут, у міжрэччы Нёмана і Шчары, ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаліся  партызанскія атрады, многія мясцовыя жыхары змагаліся ў іх з ворагам, а пасля вызвалення пайшлі на фронт. Так што Дзень Незалежнасці краіны для гэтай мясцовасці, дзе жывуць дзеці і унукі былых партызан і франтавікоў, дзе ў сем”ях памятаюць іх аповяды аб тым суровым часе,  вельмі вялікае свята. Разумеючы гэта, асабліва карпатліва і старанна рыхтавалі ў Курылавіцкім цэнтры адпачынку і культуры пад кіраўніцтвам загадчыцы Г.Р.Саўчук сцэнарый урачыстаці, прысвечанай галоўнаму дзяржаўнаму святу Беларусі.

 

…Мы зайшлі у святочна прыбраную залу, калі там пачалі збірацца  жыхары аграгарадка. Яны гутарылі аб сваіх справах, з нецярпеннем чакалі выступлення мясцовых артыстаў, якіх добра ведаюць і творчасць якіх любяць. Многія прыйшлі з дзецьмі і унукамі.

Гучыць урачыстая музыка. На сцэну выйшла вядучая мастацкі кіраўнік цэнтра Л.Я.Траян. Ларыса Яўгенаўна павіншавала прысутных са Святам Незалежнасці краіны, ў прывабнай мастацкай форме расказала пра нашу Беларусь, родную мову, за што іх патрэбна любіць і шанаваць.

 

Патрыятычнымі і ўзнёслымі былі і самі песні. Адну з іх пра калыску напісаў баяніст У.Э.Барташ. Уладзімір Эдуардавіч спяваў пра маленства, пра свой родны кут, прывабную рачулку, уражанні дзяцінства. “Маміны рукі, і сэрца, і слова калыску маю калыхаюць”,-- сцвярджае аўтар. І так пра сябе мог сказаць кожны, хто прысутнічаў у зале.

 

Гучалі і іншыя песні пра родную Беларусь, сваю малую радзіму, якія выканалі Г.Р.Саўчук, Л.Я.Траян, М.М.Асташук, М.С.Рахунак, В.Ф.Войцік. Асабліва спадабаўся прысутным музычны твор пра дзядулін домік ля старой дарогі, дзе людзі жылі ў згодзе і любові, які  і зараз выклікае добрыя ўспаміны. Сюды і праз гады  хочацца пастукаць і зайсці, каб акунуцца ў чароўны свет дзяцінства і маладосці.

Вельмі шчыра і пранікнёна выканала песню “Беларусь мая сінявокая” васьмікласніца Вікторыя Баркова. Дзяўчына спявала  пра свой родны край, любоў да Айчыны. У другой песні яна стварыла вобраз маладой беларускі, якая прасіла ў буслаў крыл, каб узляцець над роднай зямлёй, убачыць яе прыгажосць.

 

Артысты-мужчыны выканалі таксама франтавыя песні пра салдацкі доўг перад Радзімай, баявых сяброў, жаданне вярнуцца ў свой родны край, тугу па сваіх родныя мясцінах.

 

Песен было шмат: канцэрт доўжыўся амаль паўтара гадзіны і пасля кожнага выступлення гучалі апладысменты.

А якое свята без народных жартаў, баек,частушак! Добра валодаюць дасціпным народным словам мясцовыя артысты, расказваючы пра смешныя і павучальныя жыццёвыя сітуацыі з сялянскага жыцця.

 

У той жа дзень курылавіцкія артысты накіраваліся ў Галубы, дзе таксама прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню Незалежнасці. Тут яны выступілі з канцэртам разам з мясцовым вакальным гуртом “Незабудкі”. Таксама былі віншаванні са святам, гучалі і патрыятычныя, і народныя, і жартоўныя песні. На святочных мерапрыемствах ва ўсіх быў цудоўны настрой.

 

С.ЗВЯРОВІЧ

 

Фото аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио