Шмат радасных эмоцый дорыць нам прыгажосць. Калі вакол чысціня, парадак, жыць весялей. Кожны грамадзянін павінен несці адказнасць за свой куточак, дзе ён пражывае, і ўнесці пасільны ўклад у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы.
Члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” ДУА “Лунненскі дзіцячы сад” далучыліся да экалагічнай акцыі «Вялікая ўборка малой радзімы», якую ініцыявала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
14 красавіка калектыў прыняў актыўны ўдзел ва ўборцы тэрыторыі дашкольнай установы і той, што прылягае да яе: правялі пабелку бардзюраў, абрэзку дрэў, ачысцілі ад дробнага бытавога смецця.Таксама навялі парадак у парку, які знаходзіцца побач з дашкольнай установай.
Заклікаем усіх далучыцца да акцыі, каб квітнела наша Радзіма !
Г. Грэцкая,
старшыня пярвічнай РГА ”Белая Русь”
ДУА “Лунненскі дзіцячы сад”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад