Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Умелая работа лепшых аратых

Умелая работа лепшых аратых01 декабря 2014 — 10:00

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў на ўздыме зябліва пад ураджай наступнага года. Спаборніцтва аратых было адноўлена па ініцыятыве першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дз. А. Альшэўскага пры фінансавай падтрымцы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Пра гэта рэдакцыі паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар  Міхайлавіч Мятлюк. Ён таксама   адзначыў, што пераможцамі на ўздыме зябліва прызнаюцца работнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна, якія ў аптымальныя тэрміны        (з 20 верасня па 15 лістапада 2014 года) узаралі найбольшую колькасць гектараў ворыва, працуючы на трактарах Беларус-1221, Беларус-1523, Беларус-3022, Беларус- 3522, Джон Дзір, Кейс і Магнум.

 --  Да таго ж, пераможцамі прызнаюцца механізатары, што забяспечылі найбольшую выпрацоўку ўмоўна-эталонных гектараў і занялі першыя два месцы ў раённым спаборніцтве па кожнаму класу пералічаных трактароў, — удакладніў Віктар Міхайлавіч. – А вось кандыдатуры тых трактарыстаў, якія парушылі дысцыпліну працы, правілы аховы працы і тэхнікі бяспекі, агратэхнічныя патрабаванні, не разглядваюцца.

Сярод перадавікоў на ўздыме зябліва, што працавалі на магутных Джон -Дзірах і Магнумах, пераможцамі сталі Мікалай Мікалаевіч Ненартовіч з адкрытага акцыянернага таварыства “Чарлёна” і Павел Паўлавіч Клімчук з сельгаскааператыва імя Адама Міцкевіча. На рахунку першага –787 гектараў узаранага ворыва, другі падрыхтаваў пад новы ўраджай 659 гектараў зямлі. У гаспадарках вельмі задаволены іх якаснай і добрасумленнай працай.

Добрую якасць работ стараліся забяспечыць аратыя, што працавалі на трактарах МТЗ-1221 і МТЗ-1523. Перамогу сярод іх святкавалі механізатар сельгаскааператыва “Азяранскі” Аляксандр Станіслававіч За-міроўскі, які ўзараў 370 гектараў, і Іван Іванавіч Валюшка з закрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы”, які завяршыў работу на лічбе ў 321 гектар.

Дарэчы, узнагароджванне І. І. Валюшкі якраз супала з днём яго нара-джэння. Грашовая прэмія за перамогу ў спаборніцтве на ўздыме зябліва стала для механізатара прыемным падарункам.  Задаволены работай свайго падначаленага  і загадчык вытворчага ўчастка №2 “Радзявічы” ЗАТ “Гудзевічы” А. С. Сарока, што нядаўна – у Дзень  працаўнікоў сельскай гаспадаркі – сам быў узнагароджаны Ганаровай граматай рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

 Руплівасць, працавітасць, стараннасць, адказнасць – вось тыя якасці, што вызначаюць пераможцаў сярод механізатараў, працаваўшых на МТЗ-3022 і МТЗ-3522. Званне лепшага аратага сёлета заслужыў Пётр Іосіфавіч Якубец з сельгаскааператыва імя Адама Міцкевіча, які падняў 599 гектараў зябліва. На рахунку другога механізатара-пераможцы ў гэтым класе трактароў – Івана Раманавіча Насенка з адкрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы” – 551 гектар узаранага ворыва пад ураджай 2015 года.

Усім пераможцам уручаны  падарункі ў грашовым выражэнні  за лік сродкаў раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Н.ШЭЎЧЫКНа здымках: старанна і адказна працаваў на ўздыме зябліва механізатар СВК імя А. Міцкевіча  П. П. КЛІМЧУК, з узнагародай механізатара ЗАТ «Гудзевічы» І. Р. НАСЕНКА віншуе старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В. М. МЯТЛЮК; добрых слоў за плённую працу заслугоўваюць  загадчык вытворчага ўчастка А. С. САРОКА і  механізатар І. І. ВАЛЮШКА з ЗАТ «Гудзевічы», задаволены працай на ўздыме зябліва механізатара М. М. НЕНАРТОВІЧА галоўны аграном ААТ «Чарлёна»  В. В. АШУРОК.

Здымкі прадстаўлены райкамам прафсаюза работнікаў АПК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио