Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Умець выйсці да чытача. Аб сваёй рабоце расказвае намеснік дырэктара Мастоўскай раённай бібліятэкі

Умець выйсці да чытача. Аб сваёй рабоце расказвае намеснік  дырэктара Мастоўскай раённай бібліятэкі12 октября 2025 — 12:05

Намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Вольга Бісерава  ўзнагароджана Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

–Вольга Іванаўна – вельмі ініцыятыўны і добрасумленны чалавек, – расказвае пра яе дырэктар раённай бібліятэкі Таццяна Стэльмах. – Яна ўсё можа, умее, усё хоча зрабіць. І вельмі прыгожа і ўдала атрымліваецца. Няма ніводнага мерапрыемства, у якое б яна не ўклала сваю душу. Як спецыяліст, яна пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень. Прайшла кар’ерны рост ад звычайнага супрацоўніка да намесніка дырэктара.  І на гэтай пасадзе пастаянна ўдасканальвае свае веды і вопыт, шукае і ўкараняе новыя метады работы.

Цікава было даведацца, што яна – мама траіх дзяўчынак. Старэйшая Ксенія ў гэтым годзе пасля дзевяці класаў паступіла ў Мінскі каледж сучасных тэхналогій, блізняткі Карына і Ульяна вучацца у восьмым класе пятай гарадской школы. Усе трое радуюць маму сваім жаданнем добра вучыцца, сваёй актыўнасцю і… любоўю да чытання кніг. Тут, як і ва ўсім іншым, адчуваецца мімін уплыў.

Вольга Іванаўна, нягледзячы на клопаты мамы шматдзетнай сям’і, шмат сіл і намаганняў аддае сваёй любімай працы. Яна  распрацоўвае і ўкараняе ў практыку работы розныя бібліятэчныя праекты, праграмы, праводзіць конкурсы, акцыі, арганізоўвае маштабныя мерапрыемствы. Дзякуючы ім, установа лічыцца ў рэйтынгу лепшых на абласным і рэспубліканскім узроўні. Аб гэтым мы і гутарым з ёй.

– Якія планы на будучае?

– Іх вельмі шмат. Я ўпэўнена, што яны будуць ажжыццёўлены, таму што ў нас вельмі творчы і мэтанакіраваны калектыў. Кожны добрасумленна і старанна выконвае сваю частку работы, а ў выніку атрымліваецца выдатны праект.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты