Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЮбилейные датыМостовский район — юбилей 8.0.

Уладзіслава Улановіч з Гудзевіцкага сельсавета з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Мастоўскага раёна

Уладзіслава Улановіч з Гудзевіцкага сельсавета з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Мастоўскага раёна19 марта 2020 — 09:41

Гаворка сёння пойдзе пра цікавую жанчыну, жыхарку Гудзевіцкага сельсавета Уладзіславу Міхайлаўну Улановіч, якая шмат гадоў свайго жыцця аддана працавала ў сельскай гаспадарцы.

 

Нарадзілася Уладзіслава Міхайлаўна 29 чэрвеня 1935 года ў вёсцы Вострава Мастоўскага раёна. Маці працавала ў калгасе, а бацька быў лесніком. У сям’і гадавалася чацвёра дзяцей. Уладзіслава была старэйшай, таму трэба было шмат дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Стаўшы дарослай, некалькі гадоў працавала на пошце ў вёсцы Радзявічы. У 1961 годзе выйшла замуж у вёску Кулёўшчына за мясцовага хлопца Івана Улановіча, з якім выгадавала траіх дзяцей.  Зараз мае шэсць унукаў і чатырох праўнукаў.

 

Жыццёвы шлях Уладзіславы Міхайлаўны не быў лёгкім. Давялося шмат працаваць. Некалькі гадоў шчыравала ў паляводстве. З 1963 года пайшла на ферму падменнай даяркай, а пасля многія гады працавала свінаркай у мясцовай гаспадарцы.

 

Стараннасць, руплівасць, працавітасць жанчыны былі адзначаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: у 1975 годзе яна атрымала ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, а яшчэ праз год – ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, у 1988 годзе яе уклад у агульную справу быў адзначаны ордэнам Леніна.

Аб дасягнутых поспехах у развіцці народнай гаспадаркі СССР добрасумленнай працаўніцы тагачаснага калгаса “Іскра” сведчаць аднайменныя медалі, якімі яна неаднаразова ўзнагароджвалася. Некалькі гадоў запар Уладзіслава Міхайлаўна станавілася пераможцай сацыялістычнага спаборніцтва, была ўдарніцай дзявятай, дзясятай і адзінаццатай пяцігодак.

 

Вось што пра яе пісала наша газета ў 1979 годзе: “Летась Валянціна Паўлаўна Ягнешка (таксама адна з лепшых працаўніц калгаса “Іскра” – заўвага аўтара) атрымала і выгадавала больш як 950 парасят. У сацыялістычным спаборніцтве яна крыху ўступіла першынство свінарцы з Гудзевіцкай фермы Уладзіславе Міхайлаўне Улановіч. Гэтая жанчына, як і Валянціна Паўлаўна, камуніст, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Так што ёсць на каго раўняцца і з каго браць прыклад! Дарэчы, Уладзіслава Міхайлаўна летась у спаборніцве сярод свінарак-даглядчыц выйшла на першае месца ў раёне”.

Уладзіслава Міхайлаўна Улановіч з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Мастоўскага раёна, звесткі пра яе змешчаны ў кнізе “Памяць”.

 

Наша гераіня, нягледзячы на сталы ўзрост, мае аптымістычны настрой, шмат жартуе, ідзе па жыцці з ўсмешкай і перадае свой жыццёвы вопыт падрастаючаму пакаленню.

Лілія Рэйшэль,

старшы навуковы супрацоўнік 

УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио