Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Удзячнасць за старанне

Удзячнасць за старанне25 мая 2015 — 10:00

 Падведзены вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на вясенніх палявых работах. Згодна з умовамі спаборніцтва, распрацаванымі Мастоўскім раённым камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу,  пераможцы былі вызначаны ў васьмі намінацыях. З прыемнай місіяй наведаў гаспадаркі раёна старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Міхайлавіч Мятлюк, выказваючы словы шчырай падзякі за добрасумленную працу работнікам, што з раніцы да вечара шчыравалі ў полі. Да віншаванняў далучыліся таксама кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, іх намеснікі і старшыні прафкамаў.

На культывацыі і выраўноўванні глебы быў   адзначаны механізатар СВК імя Адама Міцкевіча Міхаіл Паўлавіч Мама. Ён працаваў на трактары МТЗ-1221 з культыватарам АКШ-6 і выканаў работ на плошчы  ў 947 гектараў.

Адным з лепшым механізатараў раёна, што былі заняты на ўнясенні мінеральных угнаенняў, стаў  Ігар Мікалаевіч Ланец – таксама прадстаўнік СВК імя Адама Міцкевіча. На трактары МТЗ-1221 з раскідальнікам РМУ-8000 ён унёс угнаенняў на плошчы ў 3764 гектары.

 На ўнясенні арганічных угнаенняў вызначыўся механізатар філіяла “Дубна” ААТ “Агракам-бінат “Скідзельскі” Васілій Міхайлавіч Ярмак, які  працаваў на трактары МТЗ-3022 з раскідальнікам ПСС-15. Яго вынік — 18925 тон   унесеных угнаенняў.

Больш за 31300 тон арганікі пагрузіў механізатар сельгаскааператыва “Азяранскі” Уладзімір Кузьміч Іванчык, працуючы на трактары Амкадор ТО-352. Ён і заняў прызавое месца ў дадзенай намінацыі.Якасна, з выкананнем тэхналагічных умоў, без заўваг і парушэнняў правёў  сяўбу зерневых механізатар СВК “Азяранскі” Віталій Анатольевіч Тур. Яго магутны Джон-Дзір з сеялкай АПП-6 можна было ўбачыць на самых складаных участках. Засеяў трактарыст 1303 гектары палетка.

Бездакорна працаваў на сяўбе цукровых буракоў механізатар ЗАТ “Гудзевічы” Рамуальд Пятровіч Яткоўскі. Ён адзін пасеяў у гаспадарцы ўсе буракі на плошчы  ў 400 гектараў, працуючы на трактары МТЗ-1039 з сеялкай “Sulka”.

Лепшы паказчык у раёне сярод механізатараў, занятых пасадкай бульбы, забяспечыў Міраслаў Альбінавіч Самардак з сельгаспрадпрыемства “Мастаўчанка”. На трактары МТЗ-82 з сажалкай СК-4 ён выканаў работ на плошчы ў 92 гектары.

З добрымі вынікамі – 544 гектары – завяршыў сяўбу кукурузы механізатар адкрытага акцыянернага таварыства “Чарлёна” Дзяніс Віктаравіч Карней, які працаваў на трактары МТЗ-1221 з сеялкай “Берестье”.Усім пераможцам спаборніцтва разам з удзячнасцю за працу і старанне былі ўручаны падарункі ў грашовым выражэнні ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Акрамя таго, лепшых працаўнікоў чакаюць маральныя і матэрыяльныя заахвочванні  ад кіраўніцтва і прафкамаў гаспадарак.

Н.ШЭЎЧЫКНа здымках: старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК  В. М. МЯТЛЮК віншуе механізатара  СВК «Азяранскі» У. К. ІВАНЧЫКА,  віншаванні ад намесніка старшыні СВК імя А. Міцкевіча па ідэалагічнай рабоце Р. І. РУБЛІКА і старшыні прафкама М. С. ПАЛУБОК прымаў М. П. МАМА, задаволены работай  Р. П. ЯТКОЎСКАГА галоўны аграном ЗАТ «Гудзевічы» Дз. С. ХВАЛЬ.Фота В.МЕТЛЮКА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио