Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У сярэдняй школе №2 арганізавана навучанне на беларускай мове

У сярэдняй школе №2 арганізавана навучанне на беларускай мове19 сентября 2019 — 14:25

     Якой павінна быць сучасная школа? Чаму яна павінна навучыць? Ці толькі навучыць? Гэтыя пытанні турбуюць, напэўна, усіх: бацькоў, настаўнікаў, вучняў.

          Кожная ўстанова адукацыі сёння ставіць сваёй мэтай забяспечыць, па магчымасці, усе запатрабаванні вучняў і іх бацькоў, прапануючы розныя формы   навучання.  Наша  ўстанова  адукацыі,  “Сярэдняя школа №2 г. Масты”, – не выключэнне. Другі год у школе дзейнічае спецыялізаваны па спорце клас. Арганізавана профільнае навучанне для вучняў не толькі ІІІ, але і некалькіх класаў ІІ ступені. Навучэнцы дзясятых класаў, якія вывучаюць усе прадметы на базавым узроўні, забяспечаны працоўным (прафесіянальным) навучаннем. На падставе заяў законных прадстаўнікоў школьнікаў у кожным класе арганізаваны факультатыўныя заняткі. Дзейнічаюць аб’яднанні па інтарэсах, дадатковыя адукацыйныя паслугі.

     Аддаючы сваіх дзяцей у школу, бацькі маюць права выбару мовы навучання. Менавіта па жаданню бацькоў у адным з першых класаў нашай установы адукацыі ў цяперашнім навучальным годзе арганізавана навучанне на беларускай мове.  Дзмітрый Паўлавіч Булак – адзін з бацькоў вучняў беларускамоўнага класа – свой выбар тлумачыць так: “Родная мова – гэта наша спадчына. Дзякуючы нашым дзецям і мы атрымаем магчымасць дакрануцца да яе.”

     Вучнямі 1 “В” класа з вывучэннем усіх прадметаў на беларускай мове сталі 8 хлопчыкаў і дзяўчынак. Некаторыя з іх наведвалі беларускамоўныя групы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, для іншых – гэта першая цесная сустрэча з роднай мовай.

     З даверам глядзяць першакласнікі на сваю настаўніцу. Уважліва і з непадробнай цікавасцю прыслухоўваюцца да кожнага яе слова. А з настаўнікам  1 “В” класу пашанцавала. Вера Міхайлаўна Бялайц – адзін з найбольш вопытных педагогаў пачатковых класаў нашай установы адукацыі.

     Хочацца выказаць упэўненасць, што навучанне ў беларускамоўным класе не толькі дасць вучням магчымасць больш дасканала ведаць родную мову, але і па-сапраўднаму шчыра, з павагай адносіцца да гісторыі і культуры свайго народа, выхавае сапраўдных патрыётаў, актыўных грамадзян сваёй краіны.

                                                                                 

                                                                Н. ПАПЯНЮК,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

                                                                     ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Масты”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио