Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбщество

У Смаргоні прайшоў абласны сход участковых інспектараў міліцыі і іншых суб’ектаў прафілактыкі

У Смаргоні прайшоў абласны сход участковых інспектараў міліцыі і іншых суб’ектаў прафілактыкі07 декабря 2015 — 10:00

 У Смаргоні прайшоў абласны сход участковых інспектараў міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх, прадстаўнікоў іншых суб’ектаў прафілактыкі  з мэтай арганізацыі іх узаемадзеяння ў рабоце па папярэджанні правапарушэнняў.

Важнае мерапрыемства прайшло 4 снежня ў Смаргоні – абласны сход участковых інспектараў міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх і прадстаўнікоў іншых суб’ектаў прафілактыкі. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў, пракуратуры Гродзенскай вобласці, начальнікі РАУС, камандзіры раённых штабоў добраахвотных дружын, начальнікі аддзелаў аховы правапарадку і прафілактыкі, прадстаўнікі ўстаноў аховы здароўя і, вядома ж, участковыя інспектары міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх. Напачатку ўдзельнікі сходу пазнаёміліся з асаблівасцямі і арганізацыяй работы суб’ектаў прафілактыкі, грамадскіх фарміраванняў і прадпрыемстваў Смаргоні. Былі вызначаны 4 маршруты, у якія ўвайшлі не толькі грамадскія пункты аховы правапарадку, але і гістарычныя аб’екты Смаргоншчыны.

Пасля абеду ўсе сабраліся ў раённым Цэнтры культуры. Сход пачаўся з дэманстрацыі відэафільма аб узаемадзеянні ўчастковых інспектараў міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх і арганізацый аховы здароўя. Свае думкі па паляпшэнні праваахоўнай работы выказалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў, старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык, іншыя ўдзельнікі абласнога сходу ўчастковых інспектараў міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх.

Лепшыя супрацоўнікі праваахоўных органаў былі ўзнагароджаны.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио