Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У школьным аздараўленчым лагеры «Дубнянка» дзеці знаёмяцца з гісторыяй малой радзімы

У школьным аздараўленчым лагеры «Дубнянка»  дзеці знаёмяцца з гісторыяй малой радзімы23 июня 2022 — 15:03

Колькі прыемных момантаў дорыць летняя пара! Асабліва калі адпачынак праходзіць у кампаніі добрых сяброў, у сценах роднай школы, са знаёмымі настаўнікамі ў якасці выхавацеляў!

Нашым вучням такая магчымасць прадастаўляецца: кожны год для іх гасцінна адчыняе дзверы школьны аздараўленчы лагер «Дубнянка». Сёлета тут адпачываюць 35 гарэзлівых дзяўчынак і хлопчыкаў.

Дзеці маюць магчымасць даведвацца многа новага, вывучаць гісторыю і культуру роднага краю, наведваць памятныя мясціны малой радзімы, сустракацца з цікавымі людзьмі, спаборнічаць, набываць новыя ўменні і навыкі.

У лагеры рэалізуецца выхаваўчы праект пад назваю «Ад герояў былых часоў». Галоўнай ідэяй праекта стала рэалізацыя дзейнасці змены як мадэлі сацыяльнага асяродку, які забяспечвае фарміраванне ў выхаванцаў устойлівай цікавасці да гераічнага мінулага сваёй краіны праз правядзенне комплекса мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнага напрамку. Два атрады – «Патрыёт» і «Нашчадкі перамогі» прымаюць удзел у пазнаваўча-забаўляльнай гульні «Пошук памятных мясцін». На працягу ўсёй гульні ўдзельнікі і арганізатары змены жывуць адпаведна законам і традыцыям лагера і дзейнічаюць па правілах праекта. Змена раздзелена на тры перыяды: арганізацыйны «Мы помнім, мы ганарымся!», асноўны «Дарогамі Перамогі», заключны «Будзем годны памяці продкаў».

Выконваючы розныя заданні, падарожнічаючы і вывучаючы гістарычныя факты, нашы выхаванцы адкрываюць для сябе інфармацыю аб памятных месцах беларускай зямлі, аб мемарыялах і манументах у гонар загінуўшых абаронцаў і мірных жыхароў. Выявы гэтых аб'ектаў дзеці  размяшчаюць на контурнай карце Рэспублікі Беларусь, такім чынам надоўга фіксіруючы ў памяці старонкі гісторыі сваёй радзімы.

Акрамя таго, цікавасць да вывучэння роднага краю і паглыблення ведаў аб ім ажыццяўляем праз работу аб'яднання па інтарэсах «Роднымі сцяжынкамі». Два разы на тыдзень яго кіраўнік Кацярына Сямёнава прадастаўляе выхаванцам магчымасць рэлізаваць творчы патэнцыял і актыўны пошук у вывучэнні бацькаўшчыны з дапамогай практычных заняткаў, гульняў, назіранняў, практыкаванняў, экскурсій.

Адпачываючы ў лагеры, нашы хлопчыкі і дзяўчынкі з карысцю праводзяць вольны час, працуюць, пазнаюць свой край. З кожным новым днём  іх сэрцы напаўняюцца пяшчотнай любоўю да роднай зямлі.

Ганна МУХА,

дырэктар аздараўленчага лагера «Дубнянка» 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио