Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумВ трудовом коллективеСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина БочкоБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

У школах Мастоўшчыны прайшлі сустрэчы ў рамках праекта “ШАГ”

У школах Мастоўшчыны прайшлі сустрэчы ў рамках праекта “ШАГ”04 октября 2023 — 14:21

Нам ёсць кім ганарыцца. Менавіта такі пасыл гучаў у школах раёна падчас сустрэч у рамках праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”.

У бягучым навучальным годзе праект “ШАГ” працягвае сваю дзейнасць. Яго тэмамі становяцца актуальныя пытанні развіцця Беларусі. А яшчэ ён цікавы тым, што гасцямі сустрэч з’яўляюцца кіраўнікі раёна, прадпрыемстваў, вядомыя грамадскія дзеячы і вучні маюць магчымасць задаць ім пытанні.

Асноўнай тэмай верасня стала развіццё спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь. У Гудзевіцкай школе ў якасці госця запрасілі кіраўніка раёна Андрэя Санько, а таксама настаўніка фізічнай культуры і спорту Анджэя Занеўскага.

Вядучыя мерапрыемства прапанавалі вучням паўдзельнічаць у віктарыне і адказаць на пытанні аб спартыўных дасягненнях суверэннай Рэспублікі Беларусь. Трэба адзначыць, што ў такой спартыўнай школе, як Гудзевіцкая школьнікі шмат чаго ведаюць пра спорт і турызм. Яны ўдала адказвалі на пытанні пра вялікія спартыўныя спаборніцтвы апошніх гадоў, арганізаваныя ў нашай краіне, называлі імёны беларускіх атлетаў, якія заваёўвалі медалі на сусветных турнірах, пералічвалі турыстычныя  аб’екты рэспубліканскага і раённага ўзроўню.

“Нам ёсць кім ганарыцца. Анджэй Занеўскі – адзін з такіх людзей”, – сказалі вядучыя. Так, наш вядомы зямляк праславіў Мастоўшчыну на рэспубліканскіх алімпіядах па фізічнай культуры і спорту – яго вучні вось ужо некалькі гадоў запар становяцца яе пераможцамі. Таксама выхаванцы Анджэя Рышардавіча заваёўваюць медалі на розных спаборніцтвах. Напрыклад, Юрый Ярэміч стаў чэмпіёнам Беларусі па мнагабор’ю.

Падчас сустрэчы прагучалі пытанні аб спартыўных аб’ектах Мастоўшчыны, развіцці раёна, спорту і турызму.

– У нашым раёне дастаткова спартыўных аб’ектаў. Але мы не спыняемся – будуем новыя. Так, на тэрыторыі пятай гарадской школы праз некалькі тыдняў адкрыецца новая спартыўная пляцоўка. Плануем яшчэ некалькі. Але не гэта асноўнае. Галоўнае – гэта жаданне і вучняў, і дарослых займацца спортам. Зараз гаджэты забралі амаль увесь час людзей, пачала з’яўляцца лень. Неабходна правільна размяркоўваць свой час, каб яго хапала на ўсё, каб былі сілы і энергія. Звярніце ўвагу на свайго настаўніка Анджэя Занеўскага – ён выводзіць сваіх выхаванцаў на рэспубліканскі ўзровень, яны становяцца пераможцамі, нягледзячы на стэрэатып аб сельскай школе. І гэта дзякуючы той увазе, якую ён надае вам, маладому пакаленню. Таму і свайго сына я прывёў на трэніроўкі да яго, – падкрэсліў Андрэй Антонавіч падчас заканчэння сустрэчы.

У гэты ж час у ДУА «Гімназія №1 імя Данілы Іванавіча Валковіча» на пытанні вучняў адказвалі старшыня Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Табала і намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па грабных відах спорту Павел Нікіціч, дарэчы выпускнік гэтай установы адукацыі.

Валерый Іванавіч паведаміў прысутным аб накірунках дзейнасці мясцовых улад у пытаннях развіцця спорту, расказаў пра абнаўленне спартыўных аб’ектаў. А Павел Нікіціч падзяліўся асабістым вопытам спартыўнага станаўлення, як пачынаў займацца веславаннем, з якімі цяжкасцямі сутыкнўся і як іх пераадольваў.

Ірына БОЧКО

Фота аўтара і Наталлі ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио