Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныЭкономикаЭкономикаГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

У Рагозніцы ўшанавалі крухмальшчыкаў

У Рагозніцы ўшанавалі крухмальшчыкаў29 сентября 2018 — 21:21

У 1912 годзе ў Рагозніцы мясцовым памешчыкам  Мейштовічам быў пабудаваны крухмальны завод. Некалькі будынкаў таго часу захаваліся да нашых дзён. Прадпрыемства расло і развівалася. Поступова Рагозніца стала крухмальнай сталіцай не толькі раёна, але і вобласці.

 

У суботу тут прайшло брэндавае мерапрыемства “Крухмальныя гісторыі”. На яго сабраліся мясцовыя жахыры, прадстаўнікі розных пакаленняў крухмальшчыкаў. Цяпер Рагозніцкі крухмальны завод – гонар нашага раёна. Яго прадукцыя пад назвай “Крахмалыч” вядома не толькі у Беларусі, але і далёка за яе межамі: у Кітаі, Германіі і іншых краінах. Прадпрыемства размешчана на двух пляцоўках: адна па-ранейшаму знаходзіцца у Рагозніцы, другая ў Лядзе. Яны цесна ўзаемазвязаны. Да мастоўскага прадпрыемства таксама далучаны завод ў Борках. Аб’яднанае прадпрыемства  выпускае да 300 кілаграмаў крухмалу ў суткі, больш як пяць тысяч тон ў год.

У зале Рагозніцкага цэнтра адпачынку і культуры ўсе прысутныя змаглі пачуць пра прадукцыю  крухмальнага завода. Крухмал выпускаецца ў рознай упакоўцы ад паўкілаграма да сарака. У харчовай прамысловасці ён вельмі неабходны для выпечкі, вырабу каўбас, кісялёў, цукерак, пранікаў і іншага. Але не толькі. У апошнія гады сфера прымянення крухмалу пашыраецца, яго выкарыстоўваюць нават нафтавікі пры бурэнні свідравін. Ёсць крухмал бульбяны, ёсць кукурузны на любы выбар. Гэты прадукт вельмі карысны, так як з”яўляецца крыніцай энергіі для чалавека, а таксама аказвае станоўчы ўплыў на работу сардэчна-сасудзістай сістэмы і зніжае ўзровень халестырыну. Выпускаюць яго старанныя і таленавітыя людзі, сапраўдныя прафесіяналы, жыхары аграгарадка, у тым ліку В.Г.Стасевич, А.А.Пракаповіч, Л.С.Здановіч,  Н.Г.Заяц, А.А.Вялічка,   Н.П.Драбышэўская. Аб усім гэтым гаварылася ў час свята. У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык сектара культуры райвыканкама А.В. Палуйчык, старшыня Пескаўскага сельскага Савета В.А.Кавалевіч, намеснік дырэктара КСУП “Імя Адама Міцкевіча” па ідэалагічнай рабоце Р.І.Рублік.

Павіншаваў прысутных са святам старшыня Пескаўскага сельскага Савета В.А.Кавалевіч. Валянцін Альбінавіч сказаў:

 

-Вельмі добра, што жыхары нашага аграгарадка сабраліся разам, каб адзначыць працу крухмальшчыкаў, успомніць гісторыю нашага прадпрыемства і тых, хто працаваў і працуе на ім. Вось і зараз на абедзьвюх пляцоўках - у Рагозніцы і Лядзе ідзе кругласутачная работа па прыёмцы бульбы і выпуску крухмалу.

Усе прысутныя бачылі на выставе, колькі розных страў можна прыгатаваць з бульбы, якая таксама здаўна вырошчвалася ў нас. Яе саджае насельніцтва, вырошчвае гаспадарка. На палях КСУП “Імя Адама Міцкевіча” таксама ідзе напружая работа. Жыхары аграгарадка, працаўнікі сельгаспрадпремства, убіраюць бульбу, буракі, кукурузу, сеюць азімыя зерневыя культуры. Мы з удзячнасцю і шанаваннем павінны ставіцца да працы гэтых людзей. Няхай прагучаць для іх добрыя песні.

У гэты дзень вядучыя Сняжана Грышко і Мяланья Варац расказалі прысутным шмат цікавых гісторый пра бульбу і крухмал, а мясцовыя і зэльвенскія артысты праспявалі шмат добрых песен. Моцнымі апладысментамі суправаджаліся выступленні Яніны Палубок,Сняжаны Грышко, Наталлі і Анжалікі Свістун, Дар’і Заяц, Мяланьі Варац і іншых.

Затым усе прысутныя змаглі пачаставаць стравы з бульбы, якія з вялікім майстэрствам прыгатавалі жыхаркі аграгарадка.

-Хачу выказаць шчырую удзячнасць усім, хто прыгатаваў для выставы цікавыя вырабы з бульбы і розныя падзелкі, а таксама сваім калегам з Зэльвы, жыхаркам аграгарадка  Яніне Палубок і Наталлі Свістун за падрыхтоўку і правядзенне канцэрта,- сказала мастацкі кіраўнік Рагозніцкага цэнтра адпачынку і культуры С.У.Грышко.

С.ЗВЯРОВІЧ

 

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио