
З нагоды 140-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі Янкі Купалы філіял “Правамастоўская сельская бібліятэка” 7 ліпеня запрасіў чытачоў на гадзіну паэзіі “Зямлі вялікай галасы”.
Творчасць паэта – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак нацыянальнага характару. Яго самабытныя творы адрозніваюцца высокай нотай духоўнасці. З цікавасцю прысутныя слухалі асноўныя факты з жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, госці мерапрыемства чыталі вершы класіка: “Мая малітва”, “Спадчына” “Роднае слова”, “У вырай” і інш., якія дапамаглі раскрыць асобу паэта яшчэ больш выразна.
Галіна МЯКЕКА,
бібліятэкар Правамастоўскай сельскай бібліятэкі
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад