Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

У Правамастоўскай бібліятэцы падрыхтавалі кніжную выставу, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У Правамастоўскай бібліятэцы падрыхтавалі кніжную выставу, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў06 февраля 2019 — 13:51

Набліжаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нашых людзей гэтая дата напоўнена асаблівым сэнсам. Гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых у баях за Радзіму, памерлых ад ран у мірны час. Гэта даніна павагі да ветэранаў. З мэтай захавання гістарычнай пераемнасці пакаленняў, выхавання павагі да гістарычнага мінулага бібліятэкі раёна прапануюць чытачам  кнігі пра Вялікую Айчынную вайну.

Мы пабывалі ў Правамастоўскай бібліятэцы, якой загадвае Галіна Мякека. Якраз прыйшла здаць кнігу і ўзяць новую Валянціна Масюк.

- Я люблю чытаць пра мінулае нашага краю, - сказала Валянціна Іванаўна. - У тым ліку пра падзеі, якія адбываліся напярэдадні і ў час вайны, пра лёсы вядомых людзей Беларусі. У нас багатая гісторыя, але яшчэ ёсць многа нязведанага. У кніжных скарбах бібліятэкі заўсёды можна знайсці многа чаго цікавага. Прыслухоўваюся і да парадаў нашага бібліятэкара Галіны Вацлаваўны, якая добра арыентуецца ў кніжных навінках, заўсёды параіць што пачытаць.

Увагу Валянціны Масюк прыцягнула кніжная выстава “Няхай пакаленні ведаюць…”, якая аформлена ў бібліятэцы. Тут бібліятэкар размясціла самыя цікавыя кнігі пра Вялікую Айчынную вайну. Цікавяцца выставай як дарослыя, так і мясцовыя школьнікі. Яны чытаюць творы, рыхтуюцца па іх да мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Правамастоўскай школе да юбілею вызвалення Беларусі.

- У гэтым годзе ў бібліятэцы пройдзе цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, - расказвае Галіна Вацлаваўна. - Мы хочам зрабіць іх цікавымі, каб на іх прыйшлі як дарослыя, так і прадстаўнікі маладога пакалення. Зараз, напрыклад, рыхтуемся да правядзення патрыятычнай гадзіны “Трывожныя гады – бессмяротныя гады”, якая будзе праходзіць у рамках рэспубліканскай культурна-грамадскай акцыі “Дарогамі вызваліцеляў”. Мерапрыемства будзе прысвечана вызваліцелям вёсак Мастоўскага сельсавета, на тэрыторыі якіх адбываліся баі. Рыхтуем адпаведную літаратуру, сабіраем успаміны людзей. Пэўны летапіс ужо складзены.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио