Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У прадчуванні цудаў

У прадчуванні цудаў10 декабря 2012 — 10:00

Пачынаючы з 10 снежня і на працягу месяца ў нашай краіне будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя  “Нашы дзеці”. Плануецца, што ў ёй прыме ўдзел Прэзідэнт А.Р. Лукашэнка.Як расказала рэдакцыі метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета  аддзела адукацыі райвыканкама Інна Васільеўна Навіцкая, на Мастоўшчыне ў рамках акцыі будуць арганізаваны два навагоднія прадстаўленні. Адно – для адораных рабят, другое – для дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот .

Акрамя таго, васьмікласнік Правамастоўскай СШ Максім Стамплеўскі і вучаніца Азёркаўскай СШ Валерыя Васілеўская  прымуць удзел у Прэзідэнцкай ёлцы ў Мінску. Яшчэ дзесяць рабят, сярод якіх актывісты, удзельнікі творчых і інтэлектуальных конкурсаў, дзеці, што выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, будуць запрошаны на мерапрыемства ў Гродна.

— Хочацца, каб у навагодняе свята не было забыта ні адно дзіця, — падкрэслівае метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета  Наталля Пятроўна Бэкман.—Таму да ўдзелу ў акцыі запрошаны ўсе працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі.

Наведаць апякунскія і прыёмныя сем’і, дамы сямейнага тыпу, сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, а таксама дзіцячы сацыяльны прытулак, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і   рэабілітацыі, дзіцячае аддзяленне райбальніцы, павіншаваць рабят з Новым годам і ўручыць ім падарункі – гэта самае меншае, што мы можам зрабіць для нашых дзяцей, каб спраўдзіць іх надзеі на навагоднія цуды.                

Н.БЯЙДУК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио