Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныГод благоустройства страныГод благоустройства страны

У Пескаўскім сельсавеце ўвекавечылі памяць загінуўшых землякоў

У Пескаўскім сельсавеце ўвекавечылі памяць загінуўшых землякоў01 ноября 2025 — 10:04

Ля Свята-Мікалаеўскай царквы нядаўна быў устаноўлены новы помнік загінуўшым жыхарам вёскі Самуйлавічы Горныя.

Гэтыя дванаццаць чалавек загінулі не на фронце. Іх  красавіцкім днём 1942 года забілі нямецкія акупанты ў роднай вёсцы. Вясновым ранкам Самуйлавічы Горныя акружылі, арыштавалі былых падпольшчыкаў КПЗБ і расстралялі. Аднавяскоўцы пахавалі іх у брацкай магіле ля царквы. У 1967 годзе там быў устаноўлены помнік.

Памяць аб справах землякоў, былых членах КПЗБ жыве сярод мясцовых людзей. У 20-30 гадах, у часы польскай акупацыі, яны ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым руху: вывешвалі сцягі і транспаранты з рэвалюцыйнымі лозунгамі, праводзілі масоўкі і мітынгі, распаўсюджвалі падпольную літаратуру. Як паведамляла падпольная газета “Чырвоны сцяг”, каля вёскі Самуйлавічы ў 1926 годзе ў першамайскай дэманстрацыі ўдзельнічала каля 1000 чалавек. У ноч на 1 Мая на таполі каля царквы падпольшчыкамі Дзянісам Шотам і Аляксандрам Сурмачам быў вывешаны чырвоны сцяг. Неузабаве былі арыштаваны і асуджаны за прыналежнасць да КПЗБ  на розныя тэрміны зняволення Дзяніс і Аляксей Мандзікі з Самуйлавіч (Кніга “Памяць”).

Але найбольш актыўна падпольшчыкі вялі барацьбу за пераход з польскай на беларускую мову навучання мясцовай Самуйлавіцкай школы, якая існавала з 1862 года.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй быў створаны Самуйлавіцкі сельсавет, сакратаром якога працаваў Аляксей Мандзік, які быў асуджаны  за прыналежнасць да КПЗБ у 1926 годзе. Мясцовая школа была пераведзена на беларускую мову навучання. Ход мірнага развіцця парушыла Вялікая Айчынная вайна. Акупацыйныя ўлады развязалі масавы тэрор сярод мірнага насельніцтва. Першымі на Мастоўшчыне  немцы расстралялі   былых актывістаў КПЗБ і Савецкай улады з вёскі Самуйлавічы Горныя.

– У Год добраўпарадкавання мы вырашылі ўстанавіць новы помнік на брацкай магіле нашых землякоў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны, – расказала намеснік дырэктара КСУП “Імя Адама Міцкевіча” Таццяна Крэўская. – Наш абавязак – захаваць аб іх памяць. Іх патомкі жывуць і працуюць у нашай гаспадарцы.

Цяпер ля помніка заўсёды ляжаць кветкі, ён і тэрыторыя вакол яго дагледжана. У царкве адбываюцца малебны па нявінна загінуўшых жыхарах Самуйлавіч Горных. 

– Наша гаспадарка аднавіла помнік загінуўшым землякам, а вучні Рагозніцкай школы там праводзяць патрыятычныя мерапрыемствы, захоўваюць парадак на святым месцы, – паведаміла настаўніца гісторыі Наталія Сарока. – Вось і ў Дзень народнага адзінства 17 верасня мы яшчэ раз успомнілі добрыя справы нашых землякоў, накіраваныя на ўз’яднанне Беларусі.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио