Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда?
АктуальноСоциумОбщественная жизньГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памяти76 лет Гродненской областиБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

У Пацавічах павіншавалі ветэрана вайны і працы Васіля Кучэўскага

У Пацавічах павіншавалі ветэрана вайны і працы Васіля Кучэўскага30 апреля 2019 — 10:04

Напярэдадні Дня Перамогі свой 97-ы  дзень нараджэння сустрэў жыхар аграгарадка Пацавічы Васіль Максімавіч Кучэўскі.

Павіншаваць ветэрана прыехалі дырэктар КСУП “Імя Адама Міцкевіча” Уладзімір Пісарэвіч, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Раман Рублік, старшыня прафкама Таццяна Крэўская і старшыня Пескаўскага сельвыканкама Валянцін Кавалевіч. Яны ўручылі заслужанаму чалавеку  кветкі і падарунак, сказалі многа цёплых слоў у яго адрас, пажадалі здароўя і даўгалецця.

 

–  Бацька ў армію быў прызваны ў 1944 годзе, – расказвае яго сын Аляксандр Васільевіч, які жыве ў Мастах. – Ён усё мог зрабіць сваімі рукамі, таму, магчыма, трапіў у інжынерна-сапёрную вайсковую часць. У тых мясцінах, якія былі вызвалены ад ворага, будаваў і аднаўляў разбураныя немцамі чыгуначныя і аўтамабільныя масты. Праца была цяжкай і небяспечнай, аднак бацька з ёю паспяхова спраўляўся. Дэмабілізаваўся праз некалькі гадоў пасля вайны. Завяршыў сваю службу ў горадзе Ржэве, у мостабудаўнічым атрадзе. Быў узнагароджаны медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941– 1945 гг.”, граматамі і падзякамі камандавання ваеннай часткі.

–  Як склаўся лёс у мірны час?

–  Вярнуўся пасля службы ў сваю родную вёску, ажаніўся, пабудаваў дом.  У сям’і было двое дзяцей, я і сястра Ірына, якая жыве ў Гродна. Увесь час бацька працаваў паляводам у мясцовым калгасе імя Калініна. Быў звенявым па вырошчванні табаку. За высокія ўраджаі атрымаў яшчэ адну медаль  “За доблесную працу”. Потым нямала гадоў працаваў паляводам. У сямейным архіве бацькі ёсць шмат розных заахвочванняў ад кіраўніцтва гаспадаркі і раённых улад. Як вядома, зараз Пацавічы ўваходзяць у склад КСУП “Імя Адама Міцкевіча”. Васіль Максімавіч вельмі ўдзячны кіраўніцтву гаспадаркі і старшыні сельсавета, што не забылі ветэрана, прыехалі павіншаваць з днём нараджэння.

Кожны год Дзень Перамогі ля помніка загінуўшым землякам у аграгададку Пацавічы адбываецца мітынг. Калі дазваляе здароўе на яго заўсёды прыходзіць Васіль Максімавіч Кучэўскі. Для яго гэты дзень – самае галоўнае свята. Дадому вяртаецца з кветкамі, якія ўручаюць ветэрану ўдзячныя землякі.

С. ЗВЯРОВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио