Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У музеі "Лес і чалавек" працуе выстаўка "Навагоднія цуды ў лукамор’я”

У музеі 'Лес і чалавек' працуе выстаўка 'Навагоднія цуды  ў лукамор’я”27 декабря 2017 — 11:45

 

      Новы год і Нараджэнне Хрыстова -- святы  незвычайныя, поўныя  таямніц і цудаў. У кожнай установе стараюцца іх  сустрэць і адзначыць з творчай выдумкай і фантазіяй.  Музей “Лес і чалавек” -- не выключэнне. На гэты раз яго супрацоўнікі падрыхтавалі цыкл святочных мерапрыемстваў, якія разлічаны, у першую чаргу, на юных наведвальнікаў.  Святочныя мерапрыемствы   пачаліся 15 снежня і будуць працягвацца да 19 студзеня.

 

   Хлопчыкам і дзяўчынкам, думаю, што і дарослым  таксама, будзе цікава пазнаёміцца з тэматычнай выстаўкай  ёлачных упрыгожванняў, віншавальных паштовак, выцінак, ёлак з прыроднага матэрыялу, “Навагоднія цуды  ў лукамор’я”. Дзецям можна будзе даведацца і паглядзець, якімі цацкамі  ўпрыгожвалі  навагоднія ёлкі іх  дзядулі і бабулі. Дарослыя ў думках  вернуцца ў чароўны свет навогодніх свят свайго дзяцінства, ім  гэта даставіць нямала прыемных і радасных хвілін.

 

    -- Хочацца  зазначыць, што экспанаты на выстаўку падрыхтаваны рукамі нашых супрацоўнікаў і з  мінімальнымі выдаткамі. Мы выкарыстоўвалі  тое, што заўсёды пад рукамі і знойдзецца ў кожным доме:  тэкстыль, вату, паперу, яловыя і  хваёвыя шышкі. Пры  жаданні кожны хлопчык ці дзяўчынка самі змогуць  зрабіць такія ўпрыгожванні  дома для свае  ёлкі. А пакуль што юныя наведвальнікі з задавальненнем фатаграфаваліся   каля  нашай рэтра-ёлкі. Ва  ўсіх нашых супрацоўнікаў залатыя рукі і  артыстычныя здольнасці, -- з здадавальннем  расказвае дырэктар музея “Лес і чалавек” Наталля Анатольеўна Пуцілоўская.

 

    Выстаўка і рэтра-ёлка -- гэта не ўсё, што падрыхтавалі работнікі музея да свят. Не першы раз  яны  пераўвасабляюцца  ў артыстаў і ладзяць для наведвальнікаў тэатралізаваныя прадстаўленні. На гэты раз яны паказваюць  невялікі спектакль “Казкі зімовага лесу” з удзелам казачных персанажаў.

 

   Сучасныя  дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у флэшмобе ад Бабы Ягі і Дзеда  Мароза. Хто цікавіцца культурнай спадчынай нашых  продкаў, той можа паглядзець тэатралізаванае  прадстаўленне “Калядкі-- добрыя святкі”.

 

     Музейны занятак “Летапіс навагодніх традыцый” разлічаны, каб пашырыць эрудыцыю рабят. Работнікі музея раскажуць  школьнікам, як святкуюць Новы год у розных краінах, якія існуюць там  традыцыі, звычаі.

 

   --Каб зімовыя канікулы прайшлі з карысцю, а навагоднія і калядныя святы запомніліся, -- прыходзьце  ў музей “Лес і чалавек”, не пашкадуеце!-- запрашае  школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садоў Н.А. Пуцілоўская.

 

   Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио