Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноПроисшествия и безопасностьПравопорядокНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Мастоўскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

У Мастоўскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя   «Не пакідайце дзяцей адных!»22 мая 2017 — 10:52

 

З 12 мая па 3 чэрвеня ў раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

 

Яе асноўнай мэтай з’яўляецца папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, іх падрыхтоўка да бяспечнай жыццядзейнасці. Акцыя будзе праводзіцца ў 3 этапы.

 

Першы этап прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. Ён пройдзе з 12 па 15 мая для мнагадзетных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.


         Другі этап пройдзе з 16 па 24 мая ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, у дашкольных установах, а таксама ў пачатковых класах школ у выглядзе бацькоўскіх сходаў.


         Трэці этап акцыі пачнецца 31 мая і скончыцца 3 чэрвеня. Ён будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей і пройдзе на адкрытых пляцоўках у месцах з масавым знаходжаннем людзей.
 


Начальнік Мостоўскага РАНС                                          В.І.Маскевіч


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио