Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеБлоги наших журналистовАнна МакарНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

У Мастоўскім музеі «Лес і чалавек» дзеці са школьнага лагера даведаліся пра свята Купалле

У Мастоўскім музеі «Лес і чалавек» дзеці са школьнага лагера даведаліся пра свята Купалле10 июля 2019 — 14:39

Мастоўскія дзеці са школьнага лагера гімназіі №1 даведаліся, калі адзначаюць свята Купалле, дзе і як шукаць таямнічую «папараць-кветку». Разам з навуковымі супрацоўнікамі музея «Лес і чалавек» М. Жвірбля яны адгадвалі лячэбныя травы, пераскоквалі праз імправізаванае вогнішча і загадвалі самыя патаемныя жаданні.

Свята Івана Купала адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня. Гэты дзень авеяны такой колькасцю легенд і паданняў, як ні адзін іншы ў годзе, і ніхто не можа паручыцца, што з іх праўда, а што – выдумка.

Людзі рабілі мноства абрадаў. Жанчыны і дзяўчаты днём збіралі палявыя кветкі і травы, якія затым асвячаліся ў цэркві. Пасля расліны засушвалі і ўжывалі ў народнай медыцыне ўвесь год. Вось і дзеці са школьнага лагера адгадвалі па паху, якія травы схаваны ў таямнічых мяшочках. Хоць выхаванцы скончылі толькі першы клас, але хутка справіліся з пастаўленай задачай!

Самы вядомы і адначасова таямнічы  момант – пошук папараць-кветкі, які адкрывае ў чалавеку новыя здольнасці: разумець размову звяроў і птушак, бачыць русалак. Але для ўсяго іншага існуе павер’е, што ўладальнік кветкі здольны выявіць любы скарб. Маленькая дзяўчынка Даша разам з дырэктарам музея Наталляй Пуцілоўскай змаглі знайсці таямнічую кветку ў музеі сярод лісця папаратніка. Дзеці былі здзіўлены і захоплены, яны верылі, што Даша зараз можа ўсё: цэлы год не будзе хварэць, зможа гаварыць з жывёламі і шмат іншага.

Яшчэ малыя даведаліся, што маладыя дзяўчаты збіраліся на беразе возера ці ракі і варажылі на будучыню. Для гэтага плялі вянкі і пускалі па вадзе. Калі вянок заплывае далёка, то гэта абяцае шмат шчасця ў каханні. А калі вянок тануў, то блізкіх адносін з загаданым чалавекам пабудаваць не атрымаецца. Плялі і па два вянкі – для жаніха і нявесты –  іх затым таксама пускалі па вадзе. Вось і юныя мастаўчанкі паспрабавалі свае сілы ў пляценні вянка з кветак ў музеі. Вядома, першы раз ім дапамаглі навуковыя супрацоўнікі музея. Але прыемныя эмоцыі ад зробленага былі не меншымі.

Купалле – славянскае свята з зусім асаблівай, чароўнай атмасферай. Так што раім абавязкова праверыць на сабе шматлікія абрады!

Г. МАКАР

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио