Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

У Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” гукалі вясну

У Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” гукалі вясну09 апреля 2021 — 10:21

«Гуканне вясны» — адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных абрадаў, якія дасталіся нам ад далёкіх продкаў.

Клічуць доўгачаканую вясну звычайна ў канцы сакавіка-пачатку красавіка. Часцей за ўсё гэтае народнае свята супадае з Дабравешчаннем, калі на Беларусь прылятаюць буслы. Гэтая птушка з’яўляецца галоўным «героем» абраду.

Свята “Саракі” ў народным календары жыхароў Панямоння адзначаецца 22 сакавіка. Па праваслаўным календары гэта Дзень святых сарака мучанікаў Севасційскіх, якія пакутавалі ў Севайсційскім возеры і на другі дзень былі закатаваны за непахісную адданасць хрысціянскаму вучэнню. У абрадавых дзеяннях і народных павер’ях, звязаных з гэтым святам, абыгрывалася лічба 40. На Саракі чакалі прылёту 40 выраяў і для іх сустрэчы выпякалі з цеста фігуркі птушачак. Гушкаліся на арэлях. Згодна павер’ям, сарока пачынала віць сабе гняздо і прыносіла для гэтага 40 пруцікаў. Нібыта з выраю прылятала сорак жаваранкаў.

Штогод першага красавіка адзначаецца яшчэ адно свята, якое датычыцца птушак і іх абароны, – Міжнародны дзень птушак.

Пагукаць вясну разам з супрацоўнікамі Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек”, даведацца аб птушыным царстве Мастоўскага раёна і навучыцца вызначаць іх па голасе мог кожны жадаючы на анімацыйнай праграме “Гуканне вясны. Саракі”, якая ладзілася ў рамках гуманітарнага праекта «Эко-стрим «Отдых с пользой».

 

Наталля Пуцілоўская,

дырэктар музея    


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио