Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЭкономикаСтроительство, ЖКХНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Мастах з'явілася зубраня

У Мастах з'явілася зубраня18 июля 2017 — 14:30

Апошнім часам у нашым горадзе амаль штомесяц з'яўляецца добрая навінка: мастоўскія камунальнікі разам з гарадскімі прадпрыемствамі ўпрыгожваюць раённы цэнтр. Работу каардынуе райвыканкам.

 

Яшчэ нядаўна мы маглі парадавацца за абноўлены сквер ля адміністрацыйнага будынка ААТ “Мастоўдрэў”, а зараз на  круглай плошчы па вуліцы 30 гадоў УЛКСМ побач з панарамай з'явілася зубраня. Кожны дарослы, праходзячы ці праязджаючы міма, міжволі паварочвае галаву ў бок зубраняці, любуецца ім.

 

А што ўжо гаварыць пра дзяцей! Яны яго гладзяць, назіраюць за ім, фатаграфуюцца, нават імя прыдумваюць. Імёны зубраняці дасылайце па электроннай пошце ў рэдацыю.У каго атрымаецца самае арыгінальнае і цікавае – атрымае прыз.

 

Дададзім, што купіла зубраня для горада прадпрыемства “Мастыцепламантаж”. А устанавілі камунальнікі на чале з Т.А.Грыцук. Яна разам з дырэктарам РУП ЖКГ А.Я.Касаверскім і былі аўтарамі такой ідэі: ў Мастах павінна быць зубраня!

 

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио