Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураСоциумКультураНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Мастах адбыўся міжабласны семінар работнікаў устаноў культуры

У Мастах адбыўся міжабласны семінар работнікаў устаноў культуры01 ноября 2024 — 16:39

На Мастоўшчыне прайшоў міжабласны семінар дырэктараў дзяржаўных устаноў культуры бібліятэчнага тыпу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей па тэме “Бібліятэка як прастора для навучання, развіцця, зносін і адпачынку”.

У ім прынялі ўдзел дырэктары Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага і Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага Марына Ігнатовіч і Алена Стрыжэвіч, намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік, загадчык сектара культуры райвыканкама Анастасія Палуйчык.

Вітала гасцей і расказала аб рабоце Мастоўскай раённай бібліятэкі дырэктар Таццяна Стэльмах. Затым Таццяна Іосіфаўна і яе намеснік Вольга Бісерава азнаёмілі ўдзельнікаў семінара з умовамі працы і фондамі бібліятэкі, паказалі свае напрацоўкі і дасягненні.

На пленарным пасяджэнні выступіла загадчык сектара культуры райвыканкама Анастасія Палуйчык.

– Мы рады вітаць гасцей на мастоўскай зямлі, – сказала Анастасія Валер’еўна. – Наша раённая бібліятэка зараз адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Тут кожны дзень, кожны тыдзень нараджаюцца новыя праекты і ідэі. Раённая бібліятэка  можа задаволіць густы самага патрабавальнага чытача, якому патрэбны не толькі кніга, але розныя інфармацыйныя паслугі. Высокую ацэнку яе работы далі госці з Расійскай Федэрацыі, удзельнікі рэспубліканскага фестывалю  паэзіі. Супрацоўнікі бібліятэкі вельмі актыўна прысутнічаюць у сацыяльных сетках, іх кантэнт вельмі цікавы. Культуры Мастоўшчыны аказвае вельмі вялікую дамамогу райвыканкам. Аб гэтым сведчыць і ўдала рэалізаваны праект па рэканструкцыі бібліятэкі. Я думаю, што семінар прынясе ўсім нам добры плён: нешта карыснае вы ўбачыце на Мастоўшчыне, нешта падкажаце нам.

Аб плённым супрацоўніцтве бібліятэк Берасцейшчыны і Гродзеншчыны расказала дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Стрыжэвіч.

Аб лепшых сацыякультурных практыках Брэсцкай абласной бібліятэкі расказала загадчык аддзела маркетынгу Вікторыя Міхайлава. Дырэктар Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Лайша прысвяціла сваё выступленне папулярызацыі гістарычнай спадчыны і патрыятычным праектам. Вопытам выкарыстання сучасных тэхналогій падзялілася дырэктар Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Пляшэвіч.

Удзельнікі семінара пабывалі на брацкай магіле загінуўшых жыхароў Княжаводцаў, усклалі кветкі да помніка “Смуткуючая маці”.

Вельмі карысным было наведванне аграгарадка Гудзевічы. Загадчык Гудзевіцкай бібліятэкі Валянціна Пронька расказал,а як гэта ўстанова захоўвае культурныя традыцыі. Экскурсію “Этна-цуд па-гудзевіцку” правялі для гасцей супрацоўнікі Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея.

 

 

 

 

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио