Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У мастаўчанкі дыплом першай ступені

У мастаўчанкі дыплом першай ступені26 сентября 2017 — 08:54

 

Дыплом  першай ступені і падарунак атрымала  за перамогу  ў абласным конкурсе “На лепшую самаробную кнігу”  у намінацыі “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго  ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў) мастак-афарміцель ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка  Галіна Іосіфаўна Васілеўская. Па запрашэнню Гродзенскага  абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі яна яшчэ ўдзельнічала ў праграме “Прынёманскага  краю галасы”, дзе чытала свае вершы.

 

   Конкурс праводзіўся  на ініцыятыве  галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і   і ДУК  “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” і быў прымеркаваеы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.. Вынікі конкурсу былі аб’яўлены 22 верасня на фестывалі кнігі  “Кніжныя скарбы Беларусі”, які праходзіў    на  пляцоўцы каля бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага. Конкурс праводзіўся, каб далучыць  насельніцтва вобласці да чытання праз творчы падыход для стварэння і афармлення  самаробных выданняў, а таксама пазнаёміць  з гісторыяй беларускага кнігадрукавання.

 

   Варта адзначыць, што конкурс “На лепшую самаробную кнігу “ выклікаў цікавасць  не толькі ў бібліятэкараў Мастоўшчыны, але і вучняў Лунненскай, Гудзевіцкай і Азёркаўскай   школ. Усяго на конкурс  нашы землякі  прадаставілі дзесяць самаробных выданняў.

 

   -- Я з ахвотай і задавальненнем рыхтавалася да свята і да конкурсу, таму што хацела аддаць духоўную даніну павагі кнізе,  мудрасці   чалавечай, якая дайшла да нас з глыбінь  вякоў, дзякуючы друкаванаму слову  і асветнікам  якія многае зрабілі для таго, каб данесці друкаванае слова народу. Я паспрабавала выразіць гэта  ў сваёй   рабоце, паклаўшы  ў аснову  самаробнай кнігі працу Сімеона Полацкага  «Прилог к Преподобной матери  Ефросинии”.  Кнігу я зрабіла  ў  форме сэрца,  таму што раскрытая для чытання яна, як сэрца чалавека, раскрытае для ўспрымання  дабрыні і пазнання. Ефрасінія Полацкая і Сімеон Полацкі -- беларускія асветнікі і мысліцелі. Атрымалася так, што ў сваёй рабоце я аддала даніну павагі адразу двум асветнікам,--  дзеліцца  ўражаннямі ад  перамогі на конкурсе Г.І. Васілеўская.

 

   Для ўдзельнікаў фестывалю  “Кніжныя скарбы Беларусі” быў праведзены экскурс  у гісторыю кнігадрукавання, арганізаваны выставы-продажы  літаратурных навінак, сустрэчы з сучаснымі паэтамі  і пісьменнікамі. На тэматычных пляцоўках ладзіліся  літаратурныя конкурсы і віктарыны, інтэлектуальныя  гульні. Найбольшую  цікавасць і захапленне  выклікала   унікальная выстаўка  рарытэтных выданняў і, вядома ж,  самаробныя кнігі, прадастаўленыя на конкурс. Вось дзе ні было  межаў для палёту фантазіі і творчасці!

 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио