Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньСоциумВ трудовом коллективеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНаш край

У Лунна святкавалі «Дажынкі-2022». Хлебная ніва шчыра аддзячыла сялянам за старанную працу

У Лунна святкавалі «Дажынкі-2022». Хлебная ніва шчыра аддзячыла сялянам за старанную працу24 августа 2022 — 15:20

Для лунненскіх хлебаробаў завяршыўся галоўны экзамен – жніво, якое вянчае карпатлівую працу сялян. У ААТ «Чарлёна» правялі «Дажынкі-2022». Удзел у іх прыняў старшыня Мастоўскага райвыканкама Андрэй Санько.

Адпрацавалі на палях камбайны, звезена і прасушана зерне новага ўраджаю, прыйшоў час падвесці вынікі працы хлебаробаў, ушанаваць герояў жніва. На шырокім полі ля Глядавіч, дзе завяршалася ўборка зерневых культур, былі выстраены камбайны, аўтамашыны і трактары. Удзельнікі жніва сабраліся на ўрачыстасць. Гэтае свята аб’яднала ўсіх, хто любіць родную зямлю, сваімі шчырымі адносінамі да справы, высокай арганізаванасцю, дысцыплінай і майстэрствам робіць яе багацейшай і яшчэ больш прыгожай.

Прагучалі жніўныя песні ў выкананні артыстаў Бераставіцкага цэнтра культуры і адпачынку. Старшыні райвыканкама Андрэю Санько і дырэктару ААТ «Чарлёна» Віктару Кулісевічу хлебаробы ўручылі святочныя караваі з мукі новага ўраджаю. Галоўны аграном гаспадаркі Іван Шэкрота далажыў аб завяршэнні жніва, атрыманым ураджаі. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах прыпаднеслі Віктару Станіслававічу сімвал новага ўраджаю – дажыначны сноп, упрыгожаны колерамі беларускага нацыянальнага сцяга, павіншавалі з завяршэннем уборкі зерневых культур.

Да ўдзельнікаў жніва звярнуўся дырэктар ААТ «Чарлёна» Віктар Кулісевіч. Ён шчыра падзякаваў усім, хто старанна працаваў на хлебнай ніве.

– Жніво выдалася нялёгкае, – сказаў Віктар Станіслававіч, – каля паловы плошчаў была палегліца. Але вы змаглі якасна і своечасова ўбраць вырашчаны ўраджай. Мы атрымалі амаль 15 тысяч тон зерня пры ўраджайнасці больш як 63 цэнтнеры з гектара. Гэта выдатна. Але заспакойвацца на дасягнутым не варта. Бывалі часы, калі ў нашай гаспадарцы сабіралі да дваццаці тысяч тон зерня. У гэтым напрамку і трэба рухацца. Асабліва добра над павышэннем ураджайнасці павінна працаваць агранамічная служба гаспадаркі, механізатары і вадзіцелі сваю работу выконваюць добра. Лепшых з іх мы сёння на ўрачыстасці і будзем ушаноўваць.

Са словамі павагі і ўдзячнасці за нялёгкую хлебаробскую працу звярнуўся да ўдзельнікаў жніва старшыня Мастоўскага райвыканкама Андрэй Санько.

– У час уборкі я неаднаразова наведваў вашу гаспадарку, – сказаў Андрэй Антонавіч. – Прыемна, што жніво ў вас ішло зладжана і арганізавана, атрыманы нядрэнны ўраджай. Добра таксама, што вы намячаеце для сябе больш высокія рубяжы. Віншую ўсіх удзельнікаў жніва са святам «Дажынкі». Лепшых вашых хлебаробаў мы ўшануем сёння, а таксама на раённым свяце ў Мастах.

Андрэй Санько ўручыў прэміі перадавікам жніва.

Шмат узнагарод атрымалі працаўнікі сельгаспрадпрыемства з рук дырэктара ААТ «Чарлёна» Віктара Кулісевіча. Пераможцамі спаборніцтва сталі камбайнеры Юрый Сліўко, яго брат Казімір Сліўко і Дзмітрый Валынец. Ім уручылі прэміі і святочныя караваі. Іх таксама атрымалі вадзіцелі Юрый Улановіч, Аляксей Калынюк, Валерый Гардзіеўскі.

Атрымалі ўзнагароды і тыя, хто намалаціў больш за тысячу тон зерня. Сярод іх Аляксандр Каранеўскі, Валерый Белко, Аляксандр Басай, Валерый Грэцкі, Іван Гайдэль, Віктар Кузьміцкі і Дзяніс Галінеўскі.

За значны ўклад ва ўборачную кампанію былі адзначаны галоўны аграном Іван Шэкрота, галоўны інжынер Васіль Панасевіч, кіраўнік аддзялення «Лунна» Андрэй Мазаль, загадчык мехмайстэрні «Стральцы» Юрый Рабушкін, аператар сушыльнага комплексу М-819 аграгарадка Глядавічы Павел Карней і электрагазазваршчык Павел Варанецкі.

Удзельнікі свята паспрабавалі смачных караваяў, абмяняліся ўражаннямі аб мінулым жніве. Выдатную канцэртную праграму да гэтай падзеі падрыхтавалі артысты з Вялікай Бераставіцы. Яны стварылі ўрачыстую атмасферу, добры настрой, музыка і песні краналі душу сялян, выклікалі любоў да роднай зямлі, шчырую падзяку тым, хто на ёй працуе.

Як прадвеснік новага ўраджаю з’явіўся на полі магутны трактар з плугамі, які пачаў апрацоўку поля. Пажадаем лунненскім хлебаробам высокіх ураджаяў і ў будучым.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио