
Сімвал акцыі і сертыфікат лідчанам перадала першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская. Прыняў яго старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік. Урачыстая цырымонія і вялікі канцэрт з гэтай нагоды прайшлі ў Палацы культуры горада.

Госці маглі здзейсніць неверагоднае падарожжа “Ўздоўж па Віленскай”. Назву яму даў праект музея – тэатралізаваныя касцюміраваныя экскурсіі па адной са старэйшых вуліц горада, што некалі мела назву Віленская. На ёй – шляпны салон, карчма, рынак. А побач – ужо сучасная Ліда і яе жыхары: музыканты, мастакі, майстры народнай творчасці. Тыя, хто сёння захоўвае і перадае будучым пакаленням традыцыі краю. Да прыкладу, белаўзорыстае ткацтва, выцінанкі, саломапляценне.





Гэту невялікую экскурсію з задавальненнем здзейснілі шматлікія госці імпрэзы. Таксама яны сталі сведкамі адной значнай падзеі. Днямі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў зварот канверт з арыгінальнай маркай “Ліда – культурная сталіца Беларусі-2020”. На ім – пазнавальныя турыстычныя аб’екты горада. Падчас свята ў Лідзе адбылося памятнае гашэнне маркі спецыяльным штэмпелем. Удзел ва ўрачыстасці ўзялі Наталля Карчэўская, Сяргей Ложачнік і дырэктар Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Андрэй Анісімаў.

Само свята аб’яднала лідчан, іх сяброў з усёй Беларусі, прадстаўнікоў мінулых культурных сталіц, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў.




Багата іх будзе і сёлета, у тым ліку ў Лідзе. – Яны будуць нефармальнымі, цікавымі, увасобяць лепшыя ідэі вобласці, краіны. Міжнародныя архітэктурныя, мастацкія выстаўкі, новыя творы, тут мы пачуем оперу і пабачым балет. Адным словам, усё самае цікавае будзе сканцэнтравана ў Лідзе.
Ліда невыпадкова атрымала гонар насіць высокае званне культурнай сталіцы. Горад вядомы не толькі сваімі архітэктурнымі помнікамі, але і святамі, праектамі. Пра многія слава разышлася далёка за межы краіны.


У тым, што лідчане зробяць ўсё запланавае на вышэйшым узроўні, упэўнены старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Ён зачытаў прывітальны адрас Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. “Упэўнены, што званне культурнай сталіцы дазволіць вам рэалізаваць розныя праекты, накіраваныя на прэзентацыю культурнай самабытнасці і развіццё беларускай культуры, актывізацыю творчай ініцыятывы і павышэнне турыстычнай прывабнасці рэгіёна. А вашы мэтанакіраванасць, працавітасць зробяць родны край яшчэ больш прыгожым і прымножаць яго багацце”, – гаворыцца ў віншаванні.

Вялікі канцэрт у Палацы культуры стаў, бадай, першай асабліва значнай падзеяй у жыцці горада ўжо ў статусе культурнай сталіцы. Увогуле цягам года іх будзе багата: святы, фестывалі, імпрэзы, выстаўкі міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўню. Усяго плануецца каля трох тысяч мерапрыемстваў.
– Упэўнены, мы зможам рознабакова раскрыць патэнцыял нашага горада і прыцягнуць да яго ўвагу ў тым ліку замежных гасцей, – сказаў Сяргей Ложачнік. – Спадзяюся, гэта будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню культурнага супрацоўніцтва і зробіць важны ўнёсак у стварэнне спрыяльнага для развіцця эканамічных і палітычных сувязей сацыяльнага клімату.
Высокую планку будучым святам лідчане задалі падчас святочнага канцэрта, на якім выступілі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы раёна і госці.



Яркім працягам свята стала фаер-шоу ў замку.





Між іншым сення на свяце ў Лідзе было шмат інтэрактыву. У тым ліку сапраўдная каралеўская цэрэмоніі, якія шмат стагоддзяў таму праходзілі ў замку. Ганаровыя госці "Кульутранй сталіцы Беларусі" пазнаеміліся з экспазіцыяй у башні Лідскага замка, агледзілі галерэі і далучыліся да тэатральнай пастановы.





Яркі старт акцыі ў той жа час і абяцанне не менш яркага і насычанага на культурныя падзеі году. Ліда як культурная сталіца краіны стане месцам правядзення самых розных свят і імпрэз, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўню. З бліжэйшых варта назваць фінал нацыянальнага адбору на міжнародныя конкурсы XXIX Славянскага базару. Менавіта ў Лідзе ўпершыню назавуць імёны тых, хто прадставіць Беларусь на XXIX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2020” і XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2020”. Канцэрт пройдзе 14 сакавіка ў Палацы культуры.

19 красавіка талентаў чакаюць на праслухоўванні для папулярнага ва ўсім свеце шоў X-Factor.
У маі Ліда прыме Міжнародны фестываль-конкурс міжкультурнага ўзаемадзеяння імя Станіслава Манюшкі. На ліпень запланаваны рэспубліканскі фестываль нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, які пазнаёміць гасцей з нематэрыяльнай гсіторыка-культурнай спадчынай краіны, лепшымі фальклорнымі калектывамі, майстрамі народнай творчасці.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад