Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Курылавіцкім сельсавеце падтрымліваюць сем’і, якія з горада вярнуліся ў вёскі

У Курылавіцкім сельсавеце падтрымліваюць сем’і, якія з горада вярнуліся ў вёскі02 октября 2025 — 10:45

У Курылавіцкім сельсавеце працягваецца добрая тэндэнцыя – вяртанне былых жыхароў з гарадоў у вёскі.

Мы пабывалі ў аддаленай вёсцы Пясчанка. У доме №1 па вуліцы Рыбацкай пражывае сям’я Міхаіла і Валянціны Цярэшка.

Абое яны працавалі у Гродна: Міхаіл Лук’янавіч на прадпрыемстве “БелТІЗ”, а Валянціна Уладзіміраўна ў Беларусбанку. Вярнуліся яны ў Пясчанку, калі трэба было даглядаць хворую маму. Ды так і засталіся тут.

У двары – чысціня і парадак. Дом і гаспадарчыя пабудовы дагледжаны, трымаюць гаспадарку, маюць вялікі агарод, у якім вырошчваюць  бульбу і гародніну для сваіх патрэб.

– Восенню ў агародзе работы шмат, – расказвае Міхаіл Лук’янавіч. – Трэба ўсё ўбраць і пакласці на захоўванне. Вось з’едзіў у Масты, купіў сідэратаў, бачыце, як добра ўзышлі.

Гаспадар таксама расказаў, што недалёка ад дома жончыных бацькоў, дзе яны пражывааюць, знаходзіцца дом яго бацькоў. Там таксама падтрымліваецца належны парадак.

– Вясковая работа для нас прывычная і прыемная, – расказвае Валянціна Уладзіміраўна. – Жыць у вёсцы таксама добра. Тут прайшло наша маленства. Урэшце, мы ніколі не трацілі з ёю сувязь.

На той жа вуліцы Рыбацкай у доме №17 пражывае сям’я Таццяны і Уладзіміра Дубіцкіх. Яна ў Пясчанку таксама вярнулася з горада.

– Гэты дом дарагі для нас, – расказвае Таццяна Уладзіміраўна. – Яго пабудаваў і жыў там мой дзядуля, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Сабасцян. Ён вызваляў Венгрыю і іншыя краіны Еўропы. Мы свята захоўваем памяць пра дзядулю і некаторыя яго ўзнагароды. Утрымліваючы ў добрым стане дом, мы  таксама захоўваем памяць пра яго.

– І яшчэ аб адным не магу не сказаць,­ – адзначыла Таццяна Дубіцкая. – У Пясчанку два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка Мастоўскага філіяла Гродзенскага спажыўтаварыства. Вельмі старанны і добразычлівы чалавек працуе там прадаўцом – Кацярына Стасевіч. Маладая, але  актыўная і разумее патрэбы жыхароў вёскі. У аўталаўцы ёсць усё неабходнае. Можа прывезці тавар на заказ. Так што жыць у нашай Пясчанцы можна.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио