Віталій Анатольевіч Тур працуе ў СВК “Азяранскі” на трактары “Джон-Дзір”. Ужо толькі гэта сведчыць аб тым, што механізатар ён працавіты і да тэхнікі неабыякавы, бо абы-каму такую высокапрадукцыйную тэхніку наўрад ці давераць.
Віталій Анатольевіч давер кіраўніцтва сельгаскааператыва імкнецца апраўдваць добрай работай. У яго, па сутнасці, дзве важныя справы – сяўба і ворыва. І на адной, і на другой рабоце механізатар імкнецца працаваць з поўнай аддачай. У час веснавой сяўбы В. А. Тур быў сярод лепшых у раёне. Нядаўна завяршылася сяўба азімых збожжавых. На рахунку Віталія Анатольевіча 1 136 гектараў засеянага азімага кліна. Калі ўлічыць, што азімымі ў гаспадарцы занята 1 890 гектараў, то атрымліваецца, што набытак працавітага механізатара -- лепшы ў кааператыве і, напэўна, адзін з лепшых сярод яго калег на Мастоўшчыне.
Зараз В. Тур заняты на ворыве. І тут яму няма роўных у гаспадарцы. Васьмікорпусным плугам ён узорвае за дзень па 40 і нават болей гектараў палетка.
На здымку: механізатар СВК “Азяранскі” Віталій Анатольевіч ТУР.
Тэкст і фота М. ПАВЯДАЙКІ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад