Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Гудзевіцкім музеі прайшла прэзентацыя новых кніг Мікалая Пятровіча Іваноўскага

У Гудзевіцкім музеі прайшла прэзентацыя новых кніг  Мікалая Пятровіча Іваноўскага20 ноября 2018 — 13:08

14 лістапада ў Гудзевіцкім музеі прайшла прэзентацыя новых кніг мясцовага пісьменніка Мікалая Пятровіча Іваноўскага.

Ініцыятарам  гэтага мерапрыемства выступіла старшыня пярвічнай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” і надзейны сябар, дарадца   Мікалая Пятровіча – Ірэна Адольфаўна Жукоўская. Сабраліся на сустрэчу людзі неабыякавыя да яго творчасці. Распачала гэтае мерапрыемства дырэктар музея – Вікторыя Сяргееўна Палойка. Яна адзначыла, што прэзентацыя гэтых кніг ужо прайшла на базе літаратурнага клуба “Экватар”  у  г.Мінску, а цяпер усе прысутныя маюць магчымасць пазнаёміцца з навінкамі ў нашым музеі.

Да ўвагі была прадстаўлена вельмі змястоўная і цікавая кніга “Загадкі на ўсе выпадкі”. Аўтар запрашае маленькіх чытачоў здзейсніць падарожжа па старонках сваёй новай кнігі. Усе матэрыялы размешчаны тут згодна беларускаму алфавіту. Кніга вельмі прыгожая, багата ілюстраваная, з нацыянальным беларускім каларытам – на кожнай яе старонцы. Тэматыка загадак самая розная: пра жывёл,  птушак, пра расліны і пра многае іншае. Гэты зборнік будзе цікавы не толькі маленькім, але і дарослым чытачам.

 І яшчэ адзін зборнік вершаў “Сцяжынка дзяцінства” падараваў свайму чытачу Мікалай Пятровіч. Гэта шчыры расказ пісьменніка пра былое, перажытае, пра надзённае.

“Куфар беларускай паэзіі” папоўніўся чарговымі маімі вершамі і байкамі, можа, і не дасканалымі, але прапушчанымі праз душу”, – піша аўтар.

Шмат твораў Мікалай Пятровіч зачытаў сам, а  некаторыя прагучалі з вуснаў аматараў яго творчасці.

Шчырыя пажаданні моцнага здароўя і плёну ў працы выказала старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета Кацярына Вітальеўна Басінская, якая, дарэчы, выступіла ў ролі карэктара.

Сустрэча прайшла вельмі цёпла, прысутныя  акунуліся ў сваё мінулае, узрушылі ў памяці тое, што для кожнага з’яўляецца вялікім скарбам  душы.

 

 

Л. РЭЙШЭЛЬ,

ст. навуковы

 супрацоўнік УК “Гудзевіцкі дзяржаўны

 літаратурна­

краязнаўчы музей”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио