Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеСельская жизньСельская жизньСоциумВ трудовом коллективеБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

У Гудзевічах падвялі вынікі жніва. Тут сабраны самы багаты ўраджай у раёне

У Гудзевічах падвялі вынікі жніва. Тут сабраны самы багаты ўраджай у раёне29 августа 2022 — 16:21

У Гудзевічах правялі свята аграгарадка і падвялі вынікі “Жніва-2022”.  У іх прыняў удзел старшыня Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Санько.

На ганаровым месцы ля сцэны стаялі знакамітыя гудзевіцкія караваі. Іх асвяцілі настаяцель храма Ражства Прасвятой Багародзіцы айцец Мікалай і настаяцель храма  Найсвяцейшай панны Марыі і Святога Яна Непамука ксёндз Алег.

Ганаровае права ўзняць сцяг дажынак прадастаўляецца кіраўніку вытворчага ўчастка “Радзявічы” Андрэю Сарока, камбайнеру Андрэю Мешка і вадзіцелю Яўгенію Прудзілка.

З цёплымі словамі прывітання звярнуўся да ўдзельнікаў жніва старшыня райвыканкама Андрэй Санько.

– Мне прыемна прысутнічаць на вашым свяце, – сказаў Андрэй Антонавіч. – Ад імя раённага выканаўчага камітэта віншую вас з завяршэннем уборкі зерневых культур. У вашым сельгаспрадпрыемстве сабраны рэкордны ўраджай. Ваш уклад у агульнараённыя дасягненні складае па рапсу 23 працэнты, па зерні збожжавых – 24 працэнты. Жніво ў гаспадарцы прайшло арганізавана, зладжана і бяспечна. За ўсю гісторыю гаспадаркі ў гэтым годзе вы сабралі самы вялікі ўраджай. І гэта заслуга ўсяго вашага калектыву, штодзённай, карпатлівай няпростай работы. Дзякуй за працу, за хлеб, за добрасумленныя адносіны да работы, за вернасць хлебаробскай справе. Вы забяспечваеце харчовую бяспеку нашай краіны.

Старшыня райвыканкама Андрэй Санько ўручыў узнагароду за першае месца ў раённым спаборніцтве дырэктару ЗАТ “Гудзевічы” Паўлу Станеўскаму.

– Павел Іосіфавіч працуе ў гаспадарцы першы год, – сказаў Андрэй Антонавіч, – і дасягнуў такога высокага ўраджаю ў 17 тысяч тон. Да яго найвышэйшы паказчык быў 16 тысяч тон. Так трымаць і ў далейшым, Павел Іосіфавіч.

Ганаровай граматай Мастоўскага райвыканкама ўзнагароджана намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Марыя Палубятка. Уручаючы ёй узнагароду, Андрэй Антонавіч сказаў:

– Марыя Мечыславаўна ў няпросты час выконвала абавязкі дырэктара ЗАТ “Гудзевічы”. Менавіта пры ёй была закладзена трывалая аснова багатага ўраджаю 2022 года. Яна закупіла насенне, граматна рапрацавала севазварот, арганізавала выкананне работ. Усё было зроблена кваліфікавана, дакладна, на высокім узроўні.

Андрэй Антонавіч уручыў таксама Ганаровую грамату Уладзіміру Сідару.

– Уладзімір Уладзіміравіч – тэхналагічны стратэг высокага ўзроўню, – выказаў сваю думку старшыня райвыканкама. – З ім можна плённа працаваць і нават паспрачацца. Да яго думкі заўсёды варта  прыслухацца. Яго работа прыносіць вялікую карысць гаспадарцы.

Падзячнае пісьмо з рук старшыні райвыканкама атрымаў Іван Бяляўскі.

– Для Івана Фрыдрыхавіча гэта другая  ўборачная кампанія, – паведаміў Андрэй Антонавіч. – Ён працаваў на вельмі старым зернеўборачным камбайне “Мега-208” і намалаціў 1390 тон зерня. Гэта вельмі добры вынік. Віншую!

Таксама Падзячным пісьмом быў узнагароджаны вадзіцель Анатолій Панюк.

– Анатолій Баляслававіч адзін са старажылаў гаспадаркі, – ахарактарызаваў працаўніка Андрэй Антонавіч. – Ён старанна працаваў на жніве і не толькі. У яго ўборка ўраджаю сёлетняга года будзе працягвацца. Жадаю яму поспеху.

Уручыў старшыня райвыканкама  таксама ўзнагароду трактарысту-машыністу Валерыю Дзешуку.

– Валерый Іванавіч – унікальны механізатар, – адзначыў кіраўнік раёна. – Ён можа працаваць на ўсіх відах сельскагаспадарчай тэхнікі і дабівацца добрых вынікаў. Жадаю яму добрага здароўя і поспехаў у рабоце.

Прафсаюзную ўзнагароду атрымала Алёна Габрусевіч.

– Алёна Валер’еўна рыхтуе смачныя абеды, добрасумленна адносіцца да працы. Выдатныя караваі, якімі ўзнагароджваліся пераможцы жніва, пякуць у нашым кафэ, якое ўзначальвае Ганна Лісоўская. Віншую Алёну Валер’еўну і ўвесь калектыў з дажынкамі.

Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі старшыні райвыканкама Андрэю Санько букет кветак і святочны каравай.

Перадавікоў жніва павіншавалі і ўручылі ім узнагароды дырэктар гаспадаркі  Павел Станеўскі, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце  Марыя Палубятка, галоўны аграном Вадзім Раманчук, вядучы аграном па ахове раслін Уладзімір Сідар.

Шчыра павіншавала хлебаробаў ЗАТ “Гудзевічы” з дажынкамі, з атрыманым вялікім ураджаем выконваючая абавязкі старшыні Гудзевіцкага сельвыканкама Вікторыя Палойка.

Яшчэ доўга на сцэне гучалі хвалюючыя душу песні ў выкананні гудзевіцкіх артыстаў, народнага вакальнага ансамбля “Зараначка”.

Святкаваў і ўвесь аграгарадок Гудзевічы. Людзей прываблівалі шматлікія гандлёвыя павільёны, атракцыёны, латарэі, віктарыны, магчымасць весела і цікава правесці вольны час.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

 

 

 

 

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио