11 студзеня ў 04.13 у службу 101 паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Сухары Гродзенскага раёна.
Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС выяўлена адкрытае гарэнне драўлянага жылога дома. Полымя вырывалася на дах. У пакоі на падлозе пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый знойдзены гаспадар дома 1976 года нараджэння. Са слоў суседзяў, мужчына нідзе не працаваў, характарызуецца пасрэдна.
Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія пажару - неасцярожнасць пры курэнні.