Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образование

У Год навукі - удзячнасць ад «Белай Русі»

У Год навукі -  удзячнасць ад «Белай Русі»15 декабря 2017 — 15:27

Мастоўская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” узнагародзіла педагогаў, навучэнцы якіх у бягучым годзе дасягнулі значных поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці. Урачыстасць была прымеркавана да Года навукі.

 

Сімвалічна, што менавіта ў час правядзення ў Мінску II з’езда вучоных Беларусі, на Мастоўшчыне ўшаноўвалі тых, хто першым запальвае іскру ведаў, заўважае імкненне да пазнання новага і нязведанага, мэтанакіравана і паспяхова развівае здольнасці сваіх выхаванцаў.


Словы ўдзячнасці педагогам за руплівасць, ініцыятыўнасць, творчы падыход да справы, уменне захапіць і павесці за сабой прагучалі ад старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Сцяпанавіча Ціхановіча:


-- Нездарма ў народзе кажуць, што, калі ты думаеш на год наперад – сей зерне, на дзесяць год – садзі дрэва, на сто гадоў пазіраеш у будучае – займайся выхаваннем падрастаючага пакалення. Мы з вамі выконваем адну з самых высакародных і патрэбных спраў – вучым і выхоўваем новае пакаленне беларусаў, сапраўдных грамадзян і патрыётаў сваёй краіны. Яны павінны вызначацца высокім узроўнем культуры, розуму, неабходных ведаў, матывацыі, быць самадастатковымі і мэтанакіраванымі асобамі, каб будаваць Грамадства Інтэлекту, дзе галоўную ролю выконваюць дасягненні перадавой навуковай думкі і сучасныя лічбавыя тэхналогіі. Будучыня нашай краіны, без перабольшвання, знаходзіцца ў руках настаўнікаў, вашых руках, паважаныя калегі. Дзякуй вам за працу, адданасць прафесіі і педагагічны запал, па якім заўсёды можна пазнаць сапраўднага настаўніка, будзь ён толькі ў пачатку шляху ці маючы багаты вопыт.


Далейшага плёну ў справе выхавання пачынаючых даследчыкаў і навукоўцаў, поспехаў, творчага натхнення і сямейнага дабрабыту педагогам пажадала спецыяліст па арганізацыйных пытаннях раённай арганізацыі “Белая Русь”, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Галіна Леанідаўна Глуткіна.


Дыпломы і грашовыя прэміі ад “Белай Русі” за высокую рэзультатыўнасць у арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў у Год навукі былі ўручаны Ірыне Мікалаеўне Сільвановіч і Наталлі Анатольеўне Буркас з Лунненскай сярэдняй школы, Тамары Іванаўне Сідорка з Курылавіцкага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, Ліліі Генрыхаўне Дзямешчык і Аляксандру Юльянавічу Галавенку з гімназіі №1 г. Масты, Інне Васільеўне Шалеснай з другой гарадской школы.


За дасягнутыя поспехі юных даследчыкаў грамадскім аб’яднаннем былі адзначаны Ірына Іосіфаўна Чарніцкая з Пацавіцкага ВПК дзіцячы сад -- сярэдняя школа, Святлана Анатольеўна Трацяк з Гудзевіцкай сярэдняй школы, Наталля Эдуардаўна Бортнік з эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Мастоўскага раёна.


Значных вынікаў у развіцці прафесійнага майстэрства дасягнулі Юлія Аляксандраўна Біч з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Масты і Алена Валяр’янаўна Бароўская з пятай гарадской школы, за што таксама былі ўзнагароджаны.


Хочацца спадзявацца, што і наступны год, які вось-вось уступіць у свае правы, будзе такім жа рэзультатыўным і багатым на поспехі для нашых педагогаў і іх вучняў.

Н.ШЭЎЧЫК
Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио