12 июля 2026 — 10:23
Лета – самая цудоўная пара для адпачынку, актыўных гульняў і, вядома ж, падарожжаў па бязмежным свеце кніг.
У філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” адбылася інфармгадзіна, прысвечаная любімаму кутку зямлі “Мой край – мой гонар”.
Дзеці даведаліся пра станаўленне суверэннай міралюбівай дзяржавы, дзяржаўную сімволіку і каштоўнасці, багатыя традыцыі беларускага народа, прыгажосць сталіцы, старадаўніх гарадоў і вёсак, векавыя лясы, бязмежныя пушчы, блакітныя рэкі і азёры і слаўных людзей, якімі ганарыцца краіна.
Рабяты прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Мая радзіма – Беларусь”. Адказвалі на пытанні, выказвалі свае думкі пра любімую краіну, мірнае неба над галавой, дабрабыт і працавітых, гасцінных людзей.

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар Марыя Рахунак заклікала юных чытачоў берагчы спадчыну продкаў і заставацца сапраўднымі патрыётамі нашай любімай Беларусі, каб з упэўненасцю глядзець у будучыню і смела будаваць свой лёс на роднай зямлі.
.jpg)
А днямі ў філіяле прайшлі гучныя чытанні “У гасцях у казачных герояў”, падчас якіх дзеці разам з бібліятэкарам пагрузіліся ў свет казак.
На паліцы “Завітаем у казку” былі сабраны лепшыя выданні беларускіх аўтараў: Міколы Маляўкі, Уладзіміра Мазго, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, а таксама зборнікі народнай творчасці.
.jpg)
Юныя наведвальнікі бібліятэкі актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: чыталі ўрыўкі, аналізавалі характары персанажаў і дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага.
Асаблівая ўвага была нададзена віктарыне “Жаночыя вобразы ў казках”, прымеркаванай да Года беларускай жанчыны. Удзельнікі ўзгадалі самых мудрых і смелых гераінь беларускага фальклору.
Служба інфармацыі газеты “Зара над Нёманам”
Фота Зарудаўеўскай сельскай бібліятэкі
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад