Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьПроисшествия и безопасностьБудни прокуратурыНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!

У дзяржаўнай установе адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” адбылася дыялогавая пляцоўка

У дзяржаўнай установе адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” адбылася дыялогавая пляцоўка15 марта 2024 — 17:30

15 сакавіка 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На ёй прысутнічалі вучні  Лунненскай, Гудзевіцкай, Дубненскай сярэдніх школ. У абмеркаванні пытанняў дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел старшы памочнік пракурора Мастоўскага раёна Арына Андрэеўна Войцюль, дырэктар ДУА “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” В.М.Чэрнік, дырэктар ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа” С.Г.Мармыш, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя Андрэя Сцяпанавіча Данілава” Т.М.Бутэнка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА“Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” Л.У.Эйсмант.

У ходзе выступлення спікеры раскрылі сутнасць Канстытуцыі як асноўнага закона дзяржавы, растлумачылі  асноўныя этапы канстытуцыйнага будаўніцтва ў БССР і Рэспубліцы Беларусь.

Старшы памочнік пракурора Мастоўскага раёна Арына Андрэеўна Войцюль адзначыла, што Дзень Канстытуцыі – гэта важнае свята, якое напамінае нам аб значнасці і каштоўнасці нашага асноўнага закона. У гэты дзень мы адзначаем не толькі яе прыняцце, але і разумеем, што кожны з нас мае адказнасць за захаванне і абарону Канстытуцыі. Асаблівая ўвага была нададзена канстытуцыйным зменам, якія былі прыняты на рэферэндуме ў 2022 годзе, спынілася на гістарычных аспектах фарміравання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, удасканаленні сучаснай дзяржавы і грамадства, асновай чаго з’яўляецца дадзены юрыдычны дакумент.

Арына Андрэеўна расказала вучням аб рабоце органаў пракуратуры, дзейнасць якіх накіравана на забеспячэнне иснавання закона, умацаванне законнасці, абароне правоў і  незалежнасці грамадзян, законных інтарэсаў дзяржавы, суб’ектаў гаспадарання, устаноў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.

Асноўнымі напрамкамі ў дзейнасці пракуратуры з’яўляюцца: нагляд за выкананнем законаў пры расследаванні злачынстваў, адпаведнасць закону судзебных рашэнняў па грамадзянскіх, крымінальных справах і справах па адміністрацыйных правапарушэннях, у выпадках прадугледжаных законам, праводзяць папярэдняе следства, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачанне ў судах і многае іншае.

Віктар Мечыслававіч падкрэсліў, што Канстытуцыя – асноўны закон нашай краіны, якая вызначае асноўныя  прынцыпы дзяржаўнага ладу, правы і абавязкі грамадзян. Дакумент з’яўляецца гарантам стабільнасці і развіцця нашага грамадства. І яшчэ раз пацвердзіў, што Беларусь – гэта сацыяльна арыентаваная дзяржава, дзе вялікая ўвага надаецца адукацыі, навуцы, культуры і спорту.

Сяргей Геннадзьевіч запэўніў, што маладыя людзі павінны разумець палітычную сістэму і грамадскае жыццё краіны, каб ведаць, у якім накірунку ім рухацца наперад. Ён расказаў аб дзейнасці ГА “БРСМ” у Рэспубліцы Беларусь і ў іхняй ўстанове адукацыі.

Намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце Бутэнка Т.М. і Эйсмант Л.У. падкрэслілі, што пытанне выхавання ў сістэме адукацыі грамадзяніна-патрыёта не павінна знаходзіцца ў вакууме. Ад таго, як мы ўкараняем у жыццё тыя палажэнні, якія закладзены ў Канстытуцыі ў частцы выхавання моладзі, залежыць, якой будзе наша краіна ў будучым. Мы разумеем, што кожны грамадзянін павінен быць задзейнічаны ў рабоце, якая накіравана на фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, якая засноўваецца ў першую чаргу на любові і павазе да сваёй краіны, да сваёй Радзімы, да свайго народа.

У сваіх выступленнях спікеры дыялогавай пляцоўкі адзначылі важны момант: дапаўненне Канстытуцыі артыкулам аб захаванні гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, патрыятызме абумоўлена неабходнасцю ўстанаўлення важнага канстытуцыйнага арыенціру дзяржаўнай палітыкі як у адносінах выхавання моладзі, так і ва ўсіх грамадзян у цэлым.

На дыялогавай пляцоўцы старшы памочнік пракурора Мастоўскага раёна Арына Андрэеўна Войцюль уручыла пашпарт Рэспублікі Беларусь вучаніцы 8 класа Якубовіч Кацярыне. Вучні 8 класа, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі  дапаможнік  “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” з рук Арыны Андрэеўны і Віктара Мечыслававіча.  

У рамках дыялогавай пляцоўкі прайшла жывая і цікавая тэматычная дыскусія. Яна стала выдатнай магчымасцю абмяняцца думкамі аб асноўных палажэннях Канстытуцыі, дазволіла лепш зразумець значэнне і важнасць для нашай краіны. Вучні атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

”Няхай наша Канстытуцыя заўсёды застаецца надзейным фундаментам нашай дзяржавы і гарантам нашага дабрабыту”,– прагучала з вуснаў вучняў 11 класа Базарскага Ільі і Кудрык Эміліі.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио