Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

У дзіцячым садзе №3 г. Масты адбылося спартыўна-патрыятычнае свята, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны

У дзіцячым садзе №3 г. Масты адбылося спартыўна-патрыятычнае свята, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны25 февраля 2026 — 15:54

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 3 г. Масты» правядзенне мерапрыемстваў да Дня абаронцаў Айчыны стала добрай традыцыяй. Сёлетняе спартыўна-патрыятычнае свята стала для выхаванцаў не толькі захапляльным спаборніцтвам, але і важным урокам павагі да гістарычных традыцый, пачуцця гонару за сваю краіну і яе абаронцаў.

Гэта свята – сімвал удзячнасці ўсім, хто стаіць на варце мірнага неба: сапраўдным мужчынам – смелым, адважным і надзейным. А яшчэ гэта свята нашых хлопчыкаў – будучых абаронцаў Айчыны.

Адметна, што на мерапрыемства прыйшлі не толькі таты, але і дзядулі. Замест звыклых гледачоў яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі спаборніцтваў.

Урачыстасць пачалася з выхаду дзяцей пад бадзёры марш і гучання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Дашкольнікі прачыталі патрыятычныя вершы і выканалі песні пра Радзіму і яе герояў. Пасля ўрачыстай часткі юным удзельнікам прапанавалі прайсці сур'ёзныя выпрабаванні на спрыт, хуткасць, трапнасць і знаходлівасць. Асаблівую цёплую атмасферу свята надаў удзел бацькоў, якія з энтузіязмам падтрымалі сваіх дзяцей у эстафетах.

Праграма спаборніцтваў была насычанай: маленькім спартсменам трэба было здабыць зорку на кожным этапе. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем пераадольвалі «міннае поле», дзейнічалі зладжана, як сапраўдныя «разведчыкі», дэманстравалі меткасць у конкурсе «трапны стралок» і стойка праходзілі «паласу перашкод».

—Такія мерапрыемствы вельмі важныя, – адзначаюць педагогі ўстановы. – Яны не толькі ўмацоўваюць здароўе і дораць дзецям радасць руху, але і ў даступнай гульнявой форме прывіваюць павагу да арміі, пачуццё таварыства і адказнасці. Бачыць запаленыя вочы дзяцей і актыўную падтрымку бацькоў – лепшая ўзнагарода для арганізатараў.

Завяршылася свята ўрачыстым узнагароджваннем: усе ўдзельнікі атрымалі памятныя дыпломы і салодкія прызы. Гэты дзень надоўга запомніцца і дзецям, і дарослым як яскравы прыклад таго, як трэба выхоўваць сапраўдны патрыятызм – з дзяцінства, праз гульню, спорт і сямейныя каштоўнасці.

 

 

Ірына Сухоцкая, выхавацель дашкольнай адукацыі


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты