Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумКультураНаука и образованиеАкция "Наши дети"Новости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!

У будучае праз прызму мінулага (музейныя ўрокі ў адукацыйным асяроддзі)

У будучае праз прызму мінулага  (музейныя ўрокі ў адукацыйным асяроддзі)18 декабря 2024 — 09:06

Калі ў чалавека няма патрыятычных пачуццяў, ён становіцца перакаці-полем ці ператвараецца ў засохлую траву – пералёт, якому ўсё роўна, што гіне: культура, памяць, зямля. Каб гэтага не адбылося, у нашай дзяржаўнай установе адукацыі дзейнічае музей “Наша спадчына”.

На працягу многіх гадоў педагогі Азёркаўскай сярэдняй школы разам са сваімі выхаванцамі шчыра працавалі і працуюць зараз над зборам экспанатаў і запісам успамінаў старажылаў навакольных вёсак. Музей змяшчае два пакоі: “Беларуская хатка” і “Гады ваеннага ліхалецця нашай мясцовасці”. Тут сабрана шмат экспанатаў народнага побыту, розных прылад працы і вырабаў нашых бабуль і дзядуль, мэблі і посуду  тых далёкіх часоў.

Фонды музея шырока выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце школы. У музеі праходзяць урокі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, мастацтва, інфармацыйныя і класныя гадзіны.

Часта экспанаты музея выкарыстоўваюцца як дэкарацыі для правядзення класных мерапрыемстваў, звязаных з народнымі традыцыямі, падчас правядзення спектакляў па творах беларускіх пісьменнікаў і драматургаў. Неаднаразова ставіліся “Вячоркі”, вечарыны “Запрашаем у нашу хату”, інсцэніравалі беларускія абрадавыя святы “Каляды”, “Дзяды”, “Гуканне вясны”, ладзяцца вясёлыя кірмашы. Вельмі падабаецца ўсім шырокае народнае свята “Масленіца”, якое штогод  праводзіцца ў лютым-сакавіку кожнага навучальнага года.

У “Беларускай хатцы” праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі “Адкуль з’явілася кашуля”, “Як хлеб да стала дайшоў”. Дзяўчынка-экскурсавод у нацыянальным строі запрашае гасцей, хлопчыкаў і дзяўчынак да калаўрота і прасніцы, ткацкага станка (кросен), з прымаўкай ды песняй расказвае пра лён і ручное ткацтва, паказвае верацяно і кош, у якім раней нашы бабулі захоўвалі смачныя каўбаскі і мяса. У гэтай хатцы вучні знаёмяцца з прадметамі побыту вясковага жыхара нашага далёкага мінулага, даведваюцца, што такое рагулька ці клямка. Рэчы захоўваюць атмасферу старажытнасці і дапамагаюць праз матэрыяльнае асэнсаваць нематэрыяльную культуру нашых продкаў – традыцыі, фальклор.

Зразумела, што, пабыўшы ў музеі, які створаны рукамі настаўнікаў і вучняў, дзеці не застаюцца раўнадушнымі і пачынаюць цікавіцца дзейнасцю музея, шукаюць і прыносяць у музей новыя экспанаты, бо гэта памяць пра мінулае, і імёны іх продкаў захаваюцца надоўга ў памяці наведвальнікаў музея: на кожным экспанаце стаіць прозвішча і месца жыхарства чалавека, які аддаў экспанат у музей.

У музеі  сабраны  багаты  матэрыял,  прысвечаны  Вялікай Айчыннай вайне  пра ветэранаў-землякоў, аформлены  экспазіцыі: “Яны прайшлі дарогамі вайны”, “Генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Азёркаўскага сельсавета” і іншыя, знаходзяцца некаторыя дакументы і ўзнагароды ветэранаў.  Гэты матэрыял  выкарыстоўваецца  пры  падрыхтоўцы   да навукова-практычных канферэнцый і напісання   конкурсных, даследчых работ.

Сучасныя школьнікі акунаюцца ў атмасферу суровага ваеннага ліхалецця, пішуць пісьмо-трохкутнік воіну Чырвонай Арміі, знаёмяцца з імёнамі і ўспамінамі землякоў.    

Музей стаў сапраўдным цэнтрам выхаваўчай і ідэалагічнай работы з вучнямі і іх бацькамі.

Таццяна Галавач,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио