Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНаука и образованиеНаука и образование

У бібліятэках і школах раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы

23 февраля 2018 — 16:57

    Гудзевіцкая сельская бібліятэка -- цэнтр нацыянальнай культуры. Тут  ведаюць цэняць  і любяць    беларускую культуру і мову. 21  лютага    наведвальнікі бібліятэкі  былі запрошаны на адкрыты прагляд  беларускай літаратуры, Іх увазе была прадстаўлена кніжная паліца з творамі самых папулярных у мясцовых жыхароў. Як расказала бібліятэкар Валянціна Уладзіміраўна Пронька, мясцовыя   жыхары В.І. Белакоз, К.Ф. Ашмяна, І.А. Жукоўская, А.А. Літвінчук ахвотна чытаюць творы беларускіх пісьменнікаў.

 

   У Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы  сабраліся  старшакласнкі мясцовай школы. Бібліятэкар Тамара  Уладзіміраўна Кулікоўская расказала вучням аб тым, які доўгі шлях развіцця прайшла беларуская мова, што сёння яна роўная сярод іншых моў свету, што трэба ведаць і шанаваць  матчыну мову. Валерыя Валюк, Надзея Строк, Віялета Максакава, Аляксандр Якімчык з натхненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў. Гучалі запісы песень   знакамітых  “Песняроў”.

 

   У гэты дзень родную мову можна было пачуць не толькі  ў школах і бібліятэках, але і ў магазіне, на прадпрыемствах, установах. Людзі, даведаўшыся, што адзначаецца дзень роднай мову ахвотна размаўлялі на беларускай мове.

 

   Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио