Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньСоциумКультураНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

У Азёркаўскай школе выбіралі Містара-2025

У Азёркаўскай школе выбіралі Містара-202505 марта 2025 — 15:10

Сёлета мы выбіралі Містара-2025 нашай школы. Цікавая святочная праграма доўжылася амаль 2 гадзіны. У актавай зале панаваў дух сяброўства, узаемадапамогі, падтрымкі і, вядома, спаборніцтва.

Амаль усе юнакі школы, пачынаючы з 6 класа (іх у нас толькі 8), прынялі ўдзел у конкурснай праграме. На конкурсную пляцоўку адзін за адным выходзілі нашы юнакі, у зале не змаўкалі апладысменты, у перапынках паміж конкурсамі гучалі музычныя віншаванні нашых дзяўчынак. А хлопчыкі стараліся паказаць сябе з лепшага боку. Першы конкурс “візітка” кожны паказаў па-рознаму. Мацвей Прэдка, Кірыл Скаскевіч, Уладзіслаў Пчольнік выкарысталі відэаролікі, Максім Саўчук, Анатолій Кіжанцаў і Даніла Дораш расказалі пра сябе ў вершаванай форме. Бачна было, што усе хваляваліся, але ўсё атрымалася. Па выніках 1 конкурсу амаль усе юнакі атрымалі самую высокую ацэнку журы – 5 балаў. Далей іх чакалі новыя выпрабаванні: знайдзі выхад з сітуацыі, збяры волю ў кулак, прышый гузік, фізічная падрыхтоўка, запрашэнне на сустрэчу, інтэлектуальны конкурс. Усе юнакі ўпэўнена ішлі да мэты – стаць містэрам школы. Найбольш выдзяляўся сярод іх Анатолій Кіжанцаў, вучань 10 класа. Юнак паказаў сябе не толькі фізічна падрыхтаваным, але яго адказы былі з тонкім пачуццём гумару, што таксама важна. Апошнім быў конкурс “дэфіле” ў трох намінацыях: дзелавы стыль, пляж і модны сучасны вобраз. Актавая зала грымела ад апладысментаў. Хлопцы паказалі сябе найлепшым чынам. Яны з поўнай сур’ёзнасцю аднесліся да падрыхтоўкі сваіх касцюмаў, ніхто не быў падобны на іншых. Касцюмы падабраны з густам, улічаны тэндэнцыі моды. Паходкай “прафесіянальных” стылістаў яны па чарзе выходзілі на подыум. Змоўкла музыка, кампетэнтнае журы падвяло вынікі. Містарам-2025 школы стаў Анатолій Кіжанцаў, ён жа атрымаў прыз сімпатый гледачоў.

Усе хлопчыкі сталі пераможцамі ў розных намінацыях: самы ветлівы – Мацвей Прэдка, самы абаяльны – Максім Саўчук, самы стыльны – Даніла Дораш, самы сціплы – Іван Буйкевіч, самы рамантычны – Уладзіслаў Пчольнік, самы арыгінальны – Кірыл Скаскевіч, самы інтэлектуальны – Арсеній Гульба.

Рэгіна ДРАВІЦА, настаўнік Азёркаўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио