Вучням Азёркаўскай школы давялося абараняць гонар Гродзенскай вобласці на рэспуб-ліканскім конкурсе фальклорных калектываў “Маладыя таленты Беларусі”, які праходзіў у нацыянальным аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. З гэтага конкурсу вучні прывезлі дыплом III ступені.
Аказваецца, і ў нашай школе вучацца вельмі здольныя і таленавітыя дзеці. Месяц штодзённай напружанай працы і рэпетыцыі не прайшлі дарэмна. Наш фальклорны калектыў “Вяснянка” падрыхтаваў на конкурс два абрады: “Гуканне вясны” і “Вялікдзень”. Калі мы ехалі на конкурс і амаль на працягу ўсяго шляху спявалі народныя песні, што вельмі прыемна здзівіла і ўразіла вадзі-целяў аўтобуса, бо апошнім часам моладзь захапляецца іншай музыкай.
Конкурс быў прадстаўнічым і сур’ёзным. Выступленні ацэньвала кампетэнтнае прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі вучоныя-этно-графы і фалькларысты, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь, салістка дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі. Для нашых вучняў і настаўнікаў – вялікі гонар сустрэцца з такімі людзьмі.
Гэты конкурс даў магчымасць дзецям далучыцца да цікавай і прыгожай гістарычнай і культурнай спадчыны свайго народа, адчуць сваю адказнасць за ўсё, што адбываецца навокал. І самае галоўнае, што дзеці ўпэўніліся ў сваіх сілах, здольнасцях і маглі самасцвердзіцца. Мы шчыра ўдзячны ўсім тым, хто нам дапамог падрыхтавацца і не пабаяўся адправіць на такі прадстаўнічы конкурс. Гэта раённы цэнтр пазашкольнай работы і яго метадыст Зоя Пятроўна Бакланская, аддзел адукацыі Мастоўскага райвыканкама і яго метадыст Алена Эдмундаўна Дулеўская, аддзел культуры – усе яны пастараліся, каб наш калектыў выступіў паспяхова і выглядаў дастойна.
Р. ДРАВІЦА,намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Азёркаўскай сярэдняй школы
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад