Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод малой родиныГод малой родиныСоциумБелорусский союз женщин - 30 лет вместеГод исторической памятиКультура

У аграгарадку Гудзевічы адбыўся фестываль “Мелодыя памежжа”

У аграгарадку Гудзевічы адбыўся фестываль “Мелодыя памежжа”22 июля 2018 — 23:43

 

Кожнае свята, што праходзіць у Гудзевічах, мае свой непаўторны каларыт і прыгажосць, надоўга застаецца ў памяці ў яго ўдзельнікаў і гасцей. Вось і ў гэтую нядзелю тут сабраліся сотні людзей з аграгарадка і навакольных вёсак, з Мастоў і суседніх раёнаў на фестываль “Мелодыя памежжа”.

 

--Прайшло пятнаццаць гадоў з  пачатку ажыццяўлення праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча—Беларусь—Україна”.—расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама  С.С.Дзяйкала. --Можна падвесці некаторыя вынікі і адзначыць гэты невялікі юбілей. У нашай краіне святочныя мерапрыемствы вырашана правесці ў двух буйных гарадах і аграгарадку Гудзевічы, дзе найбольш бачны плён такога супрацоўніцтва.

 

Мы пабывалі на фестывалі. Яркімі фарбамі зіхацелі Гудзевічы ў гэты сонечны летні дзень. Уся цэнтральная частка аграгарадка была запоўнена выставамі вырабаў народных майстроў, рознымі атракцыёнамі, якія ахвотна наведвалі дзеці. Працавалі шматлікія гандлёвыя кропкі, прадаючы прысмакі наведвальнікам фестывалю. Моладзь спрабавала сваю сілу і спрыт у розных гульнях.

На свяце мы сустрэлі старшыню Гудзевіцкага сельсавета К.В.Басінскую.

 

--Месца свята выбрана невыпадкова,-- сказала Кацярына Вітальеўна.—У Гудзевічах быў рэалізаваны адзін з паспяховых праектаў праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Быў абноўлены Гудзевіцкі музей, павышана яго турыстычная прывабнасць. Сюды былі ўкладзены сродкі як Еўрасаюза, так і нашай дзяржавы. Свята праводзіцца, каб людзі маглі ўбачыць, што праграма працуе, што яе вынікі вельмі станоўчыя. Дастаткова для гэтага зайсці ў музей.

І яшчэ адна важная прычына правядзення тут фестывалю. У Гудзевічах ёсць вопыт правядзення такіх масштабных мерапрыемстваў. Акрамя Еўрасаюза, фундатарам фестывалю з”яўляецца мясцовая гаспадарка. З яе дапамогай свята стала больш цікавым і насычаным. Праграма такая, што якога б узросту людзі не прыйшлі на свята, кожны можа цікава адпачыць, выбраць з прапанаваных мерапрыемстваў штосьці карыснае для сябе.

 

Вядома ж, у гэты дзень дзейнічаў Гудзевіцкі музей. Многія госці скарысталі з такой магчымасці і наведалі яго.Пабывала ў музеі і дэлегацыя праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва. Эккурсію для яе правяла навуковы супрацоўнік Сняжана Рыбалка.

Большасць прысутных прыйшлі на свята семьямі. Ну, а дзеці найбольш любяць атракцыёны. Таму карысталіся папулярнасцю і скаладром і аніматары, а таксама рааставыя лялькі, аквагрым. І ніхто з моладзі не прайшоў міма фестывалю фарбаў “Колар-фэст”.

 

А вечарам ўсіх прысутных сабралі творчыя калектывы. Перад пачаткам канцэрта  са шчырымі словамі прывітання выступілі прадстаўнік праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва“Польшча—Беларусь—Україна” С. Кузняцоў з Варшавы і намеснік старшыні райвыканкама М.Давыдзік. С. Кузняцоў расказаў аб рэалізацыі праграмы ў цяперашні час, прапанаваў у ёй удзельнічаць, адзначыў, што на гэтыя мэты выдзелена 170 мільёнаў еўра. М.Давыдзік адзначыла, што праграма трансгранічнага супрацоўніцтва  мае працяг, абноўлены не толькі Гудзевіцкі музей, але ў хуткім часе зменіць сваё унутранае і знешняе аблічча раённая біблятэка. Марына Осіпаўна павіншавала удзельнікаў і гасцей фестывалю са святам, выказала ўдзячнасць кіраўніцтву гаспадаркі за дапамогу ў яго арганізацыі.

Добры настрой і выдатныя эмоцыі стварыў для ўсіх удзельнікаў свята заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамль танца “Радасць”. З жыватворнай крыніцы народнай творчасці бярэ пачатак высокае мастацтва гэтага калектыву з Брэста, які у Гудзевічах яшчэ не выступаў. У свой рэпертуар брэстчане ўключылі беларускія народныя танцы, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі з элементамі народных гулянняў, даўніх беларускіх абрадаў і свят.

Затым выступіў вядомы ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы” з Гродна. Гэты вядомы калектыў з Гродна заўсёды сабірае аншлагі. Сваім самабытным мастацтвам пакарыў ён і ўдзельнікаў фестывалю. Яркія, захапляльныя танцы ў выкананні гэтага калектыву нікога не пакінулі раўнадушным. Кожнае выступленне суправаджалася бурнымі апладысментамі, воклічамі “Брава!”, “Выдатна!”.

 

Вечарам адбыліся дыскатэка і фаер-шоу. Завяршыліся святочныя урачыстасці прыгожым феерверкам.

 

С.ЗВЯРОВІЧ

Фото аўтара

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио