34 аддаленыя вёскі Мастоўскага раёна наведалі агітпаязды на працягу чэрвеня бягучага года
Прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, медработнікі і работнікі культуры пабывалі за гэты час ва ўсіх сельскіх Саветах і сустрэліся з 830 жыхарамі Касілоў, Шчэчыцаў, Ярчакоў, Чарлёнкі, Данцоў, Пяшчанкі, Агароднікаў, Старыны, Алешавіч і іншых сельскіх населеных пунктаў.
Падчас сустрэч абмяркоўваліся надзённыя пытанні, хвалюючыя жыхароў наведаных вёсак. Некаторыя з іх вырашаліся адразу на месцы. Частка пытанняў патрабавала разгляду і вырашэння на ўзроўні раённых улад.
А. ШВЯДКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад